Спатканне Патрыярха Алексiя II° з кардыналам Рожэ Этчегераем у Маскве.
Патрыярх Маскоўскi i ўсёй Русi Алексiй II° спаткаўся 20 лютага з кардыналам Рожэ
Этчегераям, былым старшынёй Папскай рады “Справядлiвасць i мiр”, лаўрэатам мiжнароднай
прэмii мiру. Сустрэча прайшла ў загараднай рэзiдэнцыi Патрыярха, у вядомым падмаскоўным
элiтным дачным пасёлку Перадзелкiна. Кардынал Рожэ Этчегерай перадаў галаве Рускай
Праваслаўнай Царквы пасланне Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°, у якiм Папа павiншаваў
Алексiя II° з днём нараджэння i са святам Цудатворцы ўсёй зямлi Рускай, святога Алексiя
Маскоўскага. Пад час спаткання былi абмеркаваныя праблемы, якiя на сёняшнi дзень
iснуюць ва ўзаемаадносiнах Рускай Праваслаўнай i Каталiцкай Царквамi, а таксама сучасны
стан праваслаўна-каталiцкага дыялогу. У сустрэчы прыняў удзел афiцыйны прадстаўнiк
Святога Пасаду ў Расейскай Федэрацыi Апостальскi нунцый арцыбiскуп Антонiо Меннiнi.