2006-02-22 14:11:47

Агульная аўдыенцыя ў сераду 22 лютага ( назначэньне новых кардыналаў)


Адбылася яна ў двух частках. З пачатку Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся ў Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра з групаю італьянскіх студэнтаў, якіх было больш за тры тысячы ды, як гэта можна сказаць. з індывідуальнымі пілігрымамі.
Затым ў зале імя Папы Паўла 6 з іншымі пілігрымамі, якіх было каля 9 тысяч.
Сёньняшнюю катэхэзу Сьвяцейгы Айцец прысьвяціў Катэдры Сьвятога Пятра, сьвята якой ўшаноўваецца менавіта 22 лютага.
На прыканцы аўдыенцыі Папа абьявіў аб назначэньні новых кардыналаў, якія будуць ўзьведзеныя ў кардынальскую годнасьць у часе наступнае Кансысторыі, што адбудзецца 24 сакавіка. Гэтым назначэньнем- сказаў Папа Бэнэдыкт 16—жадаю павысіць да 120 лік членаў-выбаршчыкаў Кардынальскае Калегіі, лік, які ўстанавіў Папа Павал 6.
Сярод новых кардыналаў знаходзяцца, між іншым:
Монс. Улліям Левада, Прэфэкт Кангрэгацыі Дактрыны Веры
Монс. Родэ, Прэфэкт Кангрэгацыі да спраў Тнстытутаў Пасьвячанага Жыцьця і Таварыства Апостальскага Жыцьця.
Монс. Станіслаў Дзівіш, арцыбіскуп Кракава,
ды многа іншых, галоўным чынам, архіяпіскапаў галоўных дыяцэзый сьвету. Было назначаных 12 новых кардыналаў, з правам голасу выбару.
RealAudioMP3
Апрача іх Папа назначыў таксама трох кардыналаў, якім больш за 80 гадоў. Адпаведна са Статутам Каталіцкай Царквы яны лічацца “на пенсіі”, “у адстаўцы” . Аднак дзеля іхніх багаслоўскіх ды іншых заслугаў Сьвяцейшы Айцец пажадаў аказаць ім такі гонар.
Усе нованазначаныя кардыналы адслужаць з Папам, 25 сакавіка, ў Сьвята Дабравешчаньня, Сьвятую Імшу.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа Бэнэдыкт 16 сказаў сваю прамову ў іншых мовах ды прывітаў усіх, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.