2006-02-21 13:36:25

Спатканне праваслаўнай моладзi Балканаў у Балгарыi.


Паседжанне Арганiзацыйнай рады Балканскай маладзёвай асацыяцыi прайшло ў Рыльскiм праваслаўным манастыры (Балгарыя). У склад асацыяцыi ўваходзяць праваслаўныя маладзёвыя арганiзацыi Албанii, Балгарыi, Грэцыi, Румынii ды Сербii. Найбольш прадстаўнiчай на спатканнi была балгарская дэлегацыя, у якую ўвайшлi дэлегаты ад шэрагу маладзёвых праваслаўных аб’яднанняў, духоўных семiнарый i багаслоўскага факультэта.
Цяпер старшынёй Арганiзацыйнай рады з’яўляецца спадар Мар’ян Стоядiнаў, намеснiк дэкана праваслаўнага багаслоўскага факультэта Велiкатырнаўскага унiверсiтэта iмя святых Кiрылы i Мятода. Настаяцель Рыльскага манастыра епiскап Адрыянапольскi Еўлогiй, у якасцi рэктара Плоўдзiўскай духоўнай семiнарыi, раней ужо прыймаў удзел у некаторых iнiцыятывах згаданай Асацыяцыi i таму прапанаваў правесцi яе чарговае спатканне ў падначаленым яму манастыры, каб у далейшым весцi асветнiцкую працу сярод балканскай моладзi пад заступнiцтвам святога цудатворцы Яна Рыльскага, нябеснага заступнiка Балгарыi.







All the contents on this site are copyrighted ©.