2006-02-21 13:43:01

Новае выданьне штогодніка Каталіцкага Касьцёлу


18 лютага Папа Бэнэдыкт 16 пазнаёміўся са статыстычным штогоднікам Каталіцкага Касьцёлу, так званым “Annuario Pontificio”. Прадставіў яго Сьвяцейшаму Айцу кардынал Анджэдё Содано, дзяржаўны сакратар стану. З яго мы можам давецца, што лічба сталых дыяканаў у Каталіцкім Касьцёле пастаянна ўзрастае. Пад канец 2004 году было іх на цэлым сьвеце 32,324 асобы- з чаго 47 працэнтаў у Паўночнай Амэрыцы а 33 працэнты у Эўропе. У параўнаньні з мінулым годам лічба дыяканаў узрасла на 2,5 працэнта.
У 2004-м годзе на цэлым сьвеце католікаў было 17,1 працэнтаў усяго насельніцтва сьвету, якога было больш за 6-ць мільярдаў, значыць было іх каля аднаго мільярда сто мільёнаў. У гэтым самым часе прыбыло на цэлым сьвеце больш за 440 каталіцкіх сьвятароў аднак сітуацыя пад гэтым оглядам на паасобных кантынэнтаз розная. Найбольш каталіцкіх сьвятароў прыбыло ў Азіі на 1422, у Афрыцы прыбыло іх 840. За тое ў Амэрыцы і Акіяніі не было большых зьменаў. У Эўропе лічба каталіцкіх сьвятароў паменшылася на 1876 асоб.
У 2005 годзе ўзьнікла 15 новых дыяцэзый, адна мітраполія і адна Апостальская Адміністрацыя. Было назначаных таксама 170 новых біскупаў—усё гэта чытаем ў сёлетнім выданьні “Папскага Штогодніка”.








All the contents on this site are copyrighted ©.