2006-02-21 13:49:00

З нашага цыклу: "Пад знакам Ісуса"


У мінулы раз, расказваючы аб вытоках Хрысціянства, мы ўзгадвалі падабенствы і адрозненні, якія існавалі паміж навучаннямі Яна Хрысціцеля, рэлігійнай групоўкай яссеяў, якая знаходзілася ў горадзе Кумран, на беразе Мёртвага мора і навукай Хрыста. Мы ўжо адзначалі, што ў той час у юдэйскім гарамадзтве існавала некалькі рэлігійных груповак, які часта варагавалі паміж сабой. Гэта былі яссеі, саддукеі і фарысеі. Юдэйскі гісторык першага хрысціянскага стагоддзя Іосіф Флавій, пабываў у суполке яссеяў. Ён напісаў пра іх як пра найлепшых людзей, якія заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу адзін аднаму.
Месцам свайго пасялення яссеі выбралі пустыню, і ў гэтым няма нічога дзіўнага. Менавіта ў пустыні Бог юдэяў падверг выпрабаванню свой выбраны народ. Пры раскопках у Кумранскім манастыры ў другой палове ХХ стагоддзя былі знойдзены памяшканні, якія служылі месцам сабранняў суполкі і трапезнай. Таксама былі знойдзены: пакой для пісцоў і вялікія каменныя цыстэрны, куды з навакольных узгоркаў сцякала каштоўная вада неабходная як для дзённых патрэбаў, так і для рытуальных амавенняў. Знойдзеныя ў 1947 годзе ў Кумране тэксты не могуць служыць крыніцай дадатковых сведчанняў аб хрысціянах, бо аскетычны і замкнуты вобраз жыцця тамтэйшай суполкі быў поўнасцю супрацьлеглы новай навуцы Ісуса і яго адкрытага прапаведвання. Аднак вывучэнне Кумранскіх манускрыптаў дазваляе глыбей пазнаць Юдаізм, рэлігію, у якую ўходзяць карані Хрысціянства.
Тора або Закона Майсея – аснова рэлігіі Юдаізма. Як сведчыць паданне, Майсей атрымаў яго ад Бога на гары Сінай. У законе змешчаны прадпісанні і звычаі, па якім будавалася грамадзкае і прыватнае жыццё юдэяў. Кожная з існуючых у той час рэлігійных груповак тлумачыла Закон па-свойму. Кумраніты былі ўпэўнены, што толькі яны поўнасцю трымаюцца Закона дзякуючы ўдакладненням, якія ўнёс іх “Прававерны настаўнік”. Саддукеі вызнавалі толькі тое, што напісана ў Законе, без ніякіх удакладненняў. А вось фарысеі следвалі не толькі пісьмовым прадпісанням Закона, але і вусным дадатковым правілам, якія сфармулявалі іхнія настаўнікі-рабіны. І ўсё гэта яны лічылі абавязковым да выканання.
Першыя хрысціяне не бачылі ў Ісусе новага Майсея, носьбіта Новага Закона. Адныя з іх меркавалі, што Новы Закон адмаўляе Стары, атрыманы на Сінаі. Іншыя лічылі, што Новы Закон гэта дадатак да Старога і што можна працягваць жыць па Закону Майсея і верыць у Ісуса. Ні яссеяў, ні кумранітаў не было і не магло быць сярод тых святароў, якія па сведчанні Дзеяў Апосталаў “пакарыліся веры”(Дзеі.,6,7). Да хрысціянаў далучаліся прадстаўнікі ніжэйшага духавенства, якога было шмат у Ерусаліме.
Што ж тычыцца вышэйшага духавенства, то яго прадстаўлялі выхадцы з арыстакратычных сем’яў, што належалі да групоўцы саддукеяў. Яны заўсёды па-варожаму і з недаверам адносіліся да вучняў Ісуса.
Фарысеі паходзілі не са знатных сямей, як саддукеі, а з сярэдняга слоя насельніцтва, і іх хвалявала хутчэй не палітычны, а рэлігійны бок жыцця. З усіх груповак яны былі самымі заўзятымі прыхільнікамі Закона Майсея і хацелі зрабіць яго здабыткам усіх, нават самых малых народаў. У Рымскай імперыі фарысеям належала большая колькасць сінагог, што дазваляла ім вельмі паспяхова весці свае пропаведзі. Дзякуючы падобнай практыцы, многія язычнікі пачыналі наведваць сінагогі і пранікацца любоўю да юдэйскага Бога. Некаторыя з іх нават прыймалі юдаізм і здзяйснялі абразанне. Такіх людзей называлі празелітамі. Іншыя ж проста любілі адзінага Бога, не робячы абразання і не выконваючы ўсіх прадпісанняў Закона Майсея, такіх называлі “богабаязненымі”. Многія з іх потым сталі на шлях Хрысціянства. Фарысеі таксама станавіліся прыхільнікамі навукі Ісуса. Асабліва шмат іх было ў Ерусалімскай суполцы, дзе яны намагаліся сумясціць звычаі Закона Майсея са сваёй новай верай. Аднак большасць фарысеяў заставалася па-за хрысціянскімі суполкамі.
Бліжэйшымі суседзямі жыхароў Юдэі былі самаране, жыхары горада Самарыя. І хаця гістарычныя сведчанні аб іх вельмі бедныя і неясныя, дакладна вядома, што ў часы Хрыста самаране і юдэі мелі пачуццё ўзаемнай непрыязнасці. Самаране сцвярджалі, што менавіта на іх гары Герызім, блізка горада Сіхема, Бог заключыў свой саюз (запавет) з народам Ізраіля. На гары са старадаўніх часоў існаваў храм, які сапернічаў з Храмам у Ерусаліме, але ён быў разбураны войскамі Юдэйскага цара Яна Гіркана І, што яўна не магло паслужыць замірэнню жыхароў Ерусаліма і Самарыі, і яны або адкрыта ненавідзелі адзін аднаго, або пагардліва не заўважалі адзін аднаго. Не звяртаючы ўвагі на Ерусалім, самаране жылі па сваім уласным рэлігійным звычаям, якія юдэі, натуральна, лічылі ерэтычнымі. Сярод самаранаў былі людзі, якія адчувалі прыцягальнасць навукі Яна Хрысціцеля і Ісуса. Яны верылі ў прышэсце Мессіі, які створыць “Дом Ізраіляў”. Такога Месію яны бачылі ў Ісусе, які не бачыў выключнасці нейкага асаблівага народа і сацыяльна-рэлігійных адрознянняў. Такім чынам сярод першых хрысціян былі прадстаўнікі розных народаў.
Адгалоскі адкрытай непрыязнасці да самаранаў гучыць у Евангеллі ад Мацьвея, які засведчыў слова Хрыста: “На шлях язычнікаў не хадзіце і ў горад Самаранскі не ўваходзце” (Мц., 10:5). Хрысціяне спынялі падобныя адносіны. У Евангеллі ад Яна апісана дзіўная сустрэча Ісуса з самаранкай. Хрыстос стаміўшыся ў дарозе, сеў каля студні і папрасіў вады ў жанчыны з Самарыі, а потым пачаў з ёй размову і адкрыў ёй, што ён і ёсць Месія. “Ісус кажа ёй: Гэта Я, Які гавару з табою”. Заканчваецца расказ словамі: “І многія Самаране з горада таго ўверавалі ў Яго...” (Ян., 4).







All the contents on this site are copyrighted ©.