Крыж ёсць сімбалем тоесамасці італьянскага народу.
Такі вердыкт вынес Канстытуцыйны суд Рэспублікі Італія са сцверджаннем, што ў кожным
класе італьянскай школы і ў дзяржаўных установах павінен быць прысутным крыж. Гэта
аніякім чынам не супрацьставіцца таму, што Італія ёсць свецкаю дзяржавай.Знак крыжа
ўяўляе сабою не толькі хрысціянскую рэлігію, але сутнасную тоесамасць народа і тыя
каштоўнасці, на якіх палягае дэмакратычнае грамадства: цярпімасць,павага да чалавека
і ягоных правоў, адмова дыскрымінацыі, аўтаномія асобы перад абліччам улады.Так што
адказ на іск грамадзянкі Фінляндыі,што жыве ў Італіі і патрабавала выключэння сімбаляў
хрысціянсва са школьнай прасторы, стаецца законам і ,натуральна,адказам таксама і
на два іншыя іскі падобнага роду. Адзін пададзены пражываючым у Італіі мусульманінам
з грамадзянствам Шатландыі, другі - італьянскім суддзёю з невялікага гораду Камеріно.