2006-02-20 13:30:24

Kампендiум сацыяльнай навукi Каталiцкай Царквы (II частка).


б) Значэнне дакумента.
Хрысцiянiн ведае, што ў сацыяльнай навуцы Царквы ён можа знайсцi прынцыпы разважання, крытэрыi меркавання i ўказаннi да дзеяння, ад якiх трэба адштурхоўвацца, развiваючы цэласны i салiдарны гуманiзм. Таму распаўсюджванне сацыяльнай навукi сапраўды павiнна быць прыарытэтам у пастырскай працы, каб людзi, якiя авалодалi гэтай навукай набылi здольнасць разумець сёняшнюю рэчаiснасць i шукаць адэкватныя спосабы дзейнасцi: “Выкладанне ды распаўсюджванне сацыяльнай навукi – ёсць складаючай часткай эвангелiзацыйнай мiссыi Царквы”.
У гэтай перспектыве ёсць вельмi карыснай публiкацыя дакуманта, якi iлюструе асноўныя напрамкi сацыяльнай навукi Царквы i яе сувязь з новай эвангелiзацыяй.
Папская рада “Справядлiвасць i мiр”, якая разпрацавала гэты дакумент i мае за яго поўную адказнасць, правяла пад час працы шэраг гутарак пры пасрэднiцтве ўласных членаў i кансультантаў, некаторых ўстаноў Рымскай курыi, Бiскупскiх канфярэнцый розных краiнаў, асобных бiскупаў i спецыялiстаў у згаданай галiне.
Мэта дакумента – прадставiць комплексна i сiстэматычна, хаця ж i ў скарочанай форме, сацыяльную навуку, вынiк глыбокiх разважанняў Настаўнiцтва i трывалай заклапочанасцi Царквы, якая верная Божай ласцы Хрыстовага збаўлення i з любоў’ю займаецца лёсамi чалавецтва. Найбольш iстотныя тэалагiчныя, фiласоўскiя, маральныя культурныя ды пастырскiя аспекты гэтай навукi тут арганiчна злучаны з сацыяльнымi пытаннямi. Такiм чынам дакумент сведчыць аб тым, у якой ступенi плённа суадносiць з Эвангеллем праблемы, з якiмi чалавек сутыкаецца на ўласным гiстарычным шляху.
Вывучаючы Кампендiум, трэба мець на ўвазе, што цытуемые тэксты Навукi адрознiваюцца па ступенi аўтарытэтнасцi. Разам з саборнымi дакументамi i энцыклiкамi тут цытуюцца прамовы Свяцейшых Айцоў i дакументы, разпрацаваныя ўстановамi Святога Пасада. Як вядома (але мае сэнс падкрэслiць гэта), чытач павiнен разумець , што гаворка iдзе аб розных узроўнях вучэння. Абмяжоўваючыся паданнем асноўных напрамкаў сацыяльнай навукi, дакумент пакiдае за Бiскупскiмi канфярэнцыямi абавязак адаптаваць яго да розных мясцовых умоў.
У дакуменце комплексна пададзеныя асноўныя напрамкi дактрынальнай асновы каталiцкай сацыяльнай навукi.
Падобны спосаб падання дазваляе адэкватна падыходзiць да сацыяльных пытанняў нашага часу, якiя трэба разглядаць як адзiнае цэлае, таму што яны аказваюцца усё больш злучанымi, абумоўлiваюць адно iншае i ўсё больш закранаюць усю чалавечую сямью. Паданне прынцыпаў сацыяльнай навукi мае на ўвазе разпрацоўку арганiчнага метада вырашэння праблемаў, каб адрозненнi, меркаваннi i выбар адпавядалi рэчаiснасцi, а салiдарнасць i надзея маглi эфектыўна выяўляцца нават у складаных сiтуацыях сучаснасцi. Бо прынцыпы суадносяцца i выяўляюць адзiн iншага, бо паходзяць з хрысцiянскай антрапалогii, якая ёсць плодам Адкрыцця любовi Божай да чалавека. Аднак трэба ўлiчваць, што гiсторыя i змена сацыяльнага кантэкста патрабуе трывалых i аднаўляючых разважанняў над пададзенымi тут тэмамi для тлумачэння новых знакаў часу.
Мы прапануем гэты дакумент як iнстумент для маральнай i пастырскай ацэнкi складаных падзей нашага часу; як кiраўнiцтва, якое натхняе на такiя дзеяннi i рашэннi – на iндывiдуальным i калектыўным узроўнi, - якiя дазволяць глядзець у будучыню з даверам i надзеяй; як дапаможнiк для верных па навуцы аб сацыяльнай маралi. Дзякуючы яму можа ўзнiкнуць новае iмкненне адказаць на патрабаваннi нашага часу, у адпаведнасцi з чалавечымi патрэбамi i магчымасцямi, але перад усiм, намер здзейснiць у новых формах асаблiвае паклiканне розных царкоўных харызмаў, каб эвангелiзаваць сацыяльны абшар; бо “усе чальцы Царквы далучаны да яе секулярнага вымярэння”. Урэшце, мы прапануем гэты тэкст як аснову для дыялогу з усiмi, хто шчыра жадае дабра чалавеку.
Першыя, да каго звернуты гэты дакумент, - бiскупы, якiя i знойдуць найбольш адпаведныя формы для яго распаўсюджвання i правiльнай iнтэрпрытацыi. Бо iм дадзена munus docendi”, заданне вучыць – вучыць таму, “што зямныя справы i чалавечыя меркаваннi прадвызначэннi Бога Творцы таксама накiраваныя да збаўлення людзей i таму могуць у немалой ступенi спрыяць стварэнню Цела Хрыстовага”. Святары, законнiкi i ўсе адказныя за фармацыю здолеюць выкарыстоўваць гэты дакумент як кiраўнiцтва ў сваёй выкладчыцкай дзейнасцi i як iнструмент пастырскага служэння. Свецкiя вернiкi, якiя шукаюць Каралеўства Нябеснага, “робячы свецкiя справы i арганiзуючы iх па Божаму”, будуць чэрпаць тут тлумачэннiсваёй асаблiвай мiссыi. Хрысцiянскiя суполкi здолеюць пры дапамозе гэтага дакумента аб’ектыўна аналiзаваць розныя сiтуацыi, разумець iх у святле нязменных эвангельскiх словаў, фармаваць прынцыпы разважання, крытэрыi меркавання i арыенцiры для дзеяння.
Мы прапануем гэты дакумент i братам з iншых Цэркваў i Царкоўных грамадаў, паслядоўнiкам iншых рэлiгiй, а таксама ўсiм людзям добрай волi, якiя iмкнуцца служыць агульнаму дабру: няхай яны прыймуць яго як вынiк унiверсальнага чалавечага вопыта, адзначаннага шматлiкiмi знакамi прысутнасцi Духа Божага. Гэта новыя i старыя каштоўнасцi (пар. Мат 13, 52); Царква жадае падзялiцца iмi, каб падзякаваць Богу, ад Якога зыходзiць “усялякае дабро i ўсялякi здзейснены дар” (Як 1, 17). Усяляе надзею i той факт, што сёння рэлiгii i культуры дэманструюць гатоўнасць да дыялогу i адчуваюць настойлiвую патрэбу аб’яднаць свае высiлкi дзеля справядлiвасцi, братэрства, мiру i развiцця чалавечай асобы. Каталiцкая Царква працуе супольна з iншымi Цэрквамi i Царкоўнымi суполкамi ў сацыяльнай галiне, як на ўзроўнi дактрынальных разважанняў, так i на практычным узроўнi. Падобна iм, Каталiцкая Царква ўпэўнена, што з агульнай спадчыны сацыяльных навукаў, што захоўваюцца жывым паданнем Божага народа, паходзяць стымулы i арыенцiры для ўсё больш шчыльнага супрацоўнiцтва ў справе зацверджання справядлiвасцi i мiру.







All the contents on this site are copyrighted ©.