2006-02-17 14:08:40

Пры Львоўскай арцыдыяцэзіі рыма-каталіцкае
Царквы аб'яулены новы набор на двухгадовыя курсы для кансультатаў сямейных пар.


Заняткі праводзяць вопытныя выкладчыкі розных аўтарытэтных устаноў. У праграме - урокі па этыцы,сужонскім жыцці ў сям'і,анатоміі і фізіялогіі,праблемах бясплоддзя і хвароб, устаноўкі на хрысціянскі падыход да недазваляльнасці аборту.Студэнтамі стаюцца свецкія католікі розных намінацый,што сабраліся ў Львоў з розных рэгіёнаў усяе Ўкраіны. Пасля заканчэння гэтых курсаў і здачы экзаменаў выкладчыкам з Львоўскай Вышэйшай духоўнай семінарыі, Інстытута сям'і і сужонства пры Ўкраінскім каталіцкім універсітэце, Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта выпускнікі атрымаюць адпаведнае пасведчанне. Яно дае права ставацца афіцыйным сямейным кансультантам пры каталіцкіх парафіях рыма- і грэкакаталіцкага абраду.







All the contents on this site are copyrighted ©.