2006-02-16 13:46:44

Дрэва ў памяць аб злачынна забітым святару
пасадзілі юдэі.


ЕРУСАЛІМ: Тут, У Святой зямлі будзе ўзрастаць дрэва на ўспамін аб забітым у Турцыі напачатку лютага каталіцкім святары з Рыму Андрэа Санторо.Пасаджанае яно на ініцыятыву суайчынніка,яўрэя з Рыму спадара Эмануэля Пачіфічі.Ягоны бацька у часы 2 Сусветнай вайны быў рабінам горада Генуі. Ён быў захоплены нацыстамі таксама ў моманце малітвы,катаваны і дэпартаваны ўАсвенцым, адкуль ужо не вярнуўся.Маленькі тады Эмануэль быў схаваны сёстрамі зграмаджання Святой Марты ў манастыры Сеціньяно пад Фларэнцыяй і такім чынам, як і пераважная большасць італьянцаў юдэйскага веравызнання, выратаваны ад жудасцей нацызму і самае смерці. "Я выпрабоўваю глыбокае пачуццё гора",- піша ў сваім спачувальным лісце да вікарыя папы для горада Рыму кардынала Каміло Руіні спадар Пачіфічі .Ён выказвае пачуццё салідарнасці ўсім католікам-суграмадзянам, што глыбока перажываюць трагічную страту ксяндза Андрэа Санторо.







All the contents on this site are copyrighted ©.