2006-02-16 13:48:22

14 Сусветны дзень малітваў за
хворага чалавека прыцягае пастаяннае
ўвагі да праблемы міласэрднасці


АДЭЛАІДА: Гэты аўстралійскі горад збіраўсёлета тысячы вернікаў для канцэнтраванай малітвы аб таямніцы пакуты хворага.Асэнсаваная па-хрысціянску,яна далучаецца да крыжовых мукаў і прыклікае несці пакорліва свой крыж не толькі самому выпрабаванаму хваробай, але і ўсім блізкім і набліжаным, прыклікаючы іхнае міласэрднасці і цярплівасці .Папа Бенедыкт 16 абраў сёлетняй тэмаю засяроджання ў малітве клопат аб умыслова хворых:" Псіхічнае здароўе і чалавечая годнасць" - праблематыка асабліва кранаючая. Прычын псіхічных растройстваў у сучасным свеце шмат - вайна,парушэнне правоў чалавека і рознага роду гвалтоўнасць, распад сям'і. Кардынал Хавьер Лазана Бараган, які ўзначаліў святую Імшу ў адэлаіцкай катэдры імя св. Францішка Ксаверыя ў прысутнасці каля паўтары тысячы вернікаў, адзначыў у казанні, што пабольшванне псіхічных хворых - гэта вынік разбурэння сістэмы каштоўнасцей чалавека.Яна мае патрэбу ў захаванні і абераганні. Вартасць душэўнахворых людзей таксама мае быць абароненаю, і такім чынам можна змагацца з каранём праблемы,- навучаў кардынал. У Літургіі ўдзельнічалі 25 біскупаў з Італіі, В'етнама,Папуа Новай Гвінеі і, натуральна, самой Аўстраліі.







All the contents on this site are copyrighted ©.