2006-02-15 14:15:00

Агульная аўдыенцыя ў сераду 15 лютага


Адбылася яна ў двух частках. З пачатку Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся ў Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра з групаю італьянскіх студэнтаў, якіх было каля 6 тысяч, ды з пілігрымамі, якія прыбылі ў Вечны Горад з законнікамі са Зграмаджаньня “Братоў Сьвятога Яна”.
Затым у зале імя Папы Паўла VI з іншымі пілігрымамі, якіх было больш за 9 тысяч.
Сёньняшняя катэхэза была апошняю з цыклу катэхэзаў, якія былі прысьвечаныя Псальмам. Гэты цыкл запачаткаваў Папа Ян Павал ІІ 28 сакавіка 2001 году. Сёньняшняя катэхэза была прысьвечаная “Маніфікату”- Песьні падзякі Госпаду, якая гучыць наступна:
RealAudioMP3
RealAudioMP3


Сьпеў падзякі Марыі “Маніфікат” ўпісваецца ў ход біблійнае духоўнасьці “анавім”—значыць убогіх духам, якія маюць глыбокую пакору і ёсьць адкрытыя на дзеяньне Божае Ласкі. Менавіта збаўчае дзеяньне Бога зьяўляецца прадметам малітвы абажаньня, якую высказвае Марыя. Спачатку яна хваліць Бога за цуд, які Ён зьдзейсьніў у Ёй самой, клічачы яе на Маці Збавіцеля. Марыя мае аднак сьвядомасьць- сказаў далей Папа—што гэтае Божае дзеяньне зьдзяйсьняецца не для Яе самой, але для збаўленьня ўсіх людзей: “міласэрнасьць Яго з пакаленьня ў пакаленьне” згодна з абяцаньнем складзеным “Абрагаму і нашчадкам яго давеку”. Касьцёл ад вякоў- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Сьвяцейшы Айцец—безупынна паўтарае за Марыяю гэтае пакорнае абажаньне Бога, які збаўляе.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа Бэнэдыкт 16 сказаў сваю прамову ў іншых мовах ды прывітаў ўсіх, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.