2006-02-15 10:49:48

Iнтэрв'ю з монс.Вертам аб грэка-католiках у Расеi.


“На тэррыторыi азiятскай часткi Расеi, у Сiбiры, жывуць каля двух мiльёнаў украiнцаў. I калi ва Украiне 10 % насельнiцтва складаюць католiкi, то ў Сiбiры iх яшчэ болей ў працэнтным сэнсе, бо з Заходняй Украiны было больш дэпартавана людзей, чым з Усходняй. Гутарка iдзе аб украiнцах, якiя маюць грэка-каталiцкiя каранi”, - зазначыў Навасiбiрскi бiскуп Язэп Верт пад час свайго побыту ў Кiеве напрыканцы мiнулага месяца. Монсiньор Верт цяпер з’яўляецца старшынёй Бiскупскай канфярэнцыi РФ i, адначасова, з 2005 года, галавой расейскiх католiкаў усходняй традыцыi.
Бiскуп Верт зазначыў, што ён назiрае за рэлiгiйным жыццём украiнцаў у Сiбiры з пачатку 90-х гадоў мiнулага стагоддзя, i нават даручыў аднаму святару-украiнцу даследваць гэту сiтуацыю. З гэтай мэтай згаданы святар два месяцы ездзiў па розных парафiях i населеных пунктах Расеi. “Нядаўна я, - дадаў монсiньор Верт, - прачытаў у iнтернэте, што ў Расеi жыве 3 мiльёна ўкраiнцаў, з iх - 2/3 у Сiбiры, а 1/3 – у Еўрапейскай частцы Расеi. Таму, магчыма сцвердзiць, што мы проста забавязаны ахапiць пастырскай апекай ня меньш, як 300 тысяч асобаў”.
Згодна з Навасiбiрскiм бiскупам, зараз у РФ служаць 16 святароў, якiя з’яўляюцца грэка-католiкамi цi маюць права служыць у абодвух рытах – бiзантыйскiм i лацiнскiм. Да месцаў, у якiх сёння найбольш вернiкаў прызнаюць сваю прыналежнасць да УГКЦ, можна аднесцi г. Пракоп’еўск (Кузбас) i г. Омск. Згаданая актыўнасць грэка-католiкаў у Пракоп’еўску тлумачыцца тым, што там працаваў святар УГКЦ Васiль Рудка, якi ўжо ў 60-я гады мiнулага стагоддзя надзяляў хрост, шлюб ды iншыя святыя Таямнiцы, дзякуючы чаму людзям лягчэй было захаваць сваю веру i прыналежнасць да Царквы. Цяпер у Пракоп’еўск прыходзяць на нядзельную Богаслужбу болей за 100 чалавек. У тым жа, што тычыцца Омска, то там таксама ўжо iснуе грэка-каталiцкая суполка. “У апошнiя гады мы нiбыта адкрылi Амерыку, убачыўшы, што на поўначы Тюменскай вобласцi Расеi таксама жывуць сотнi тысяч украiнцаў, якiя 30 гадоў таму прыехалi працаваць на нафтавыя разпрацоўкi. З iх 10 % цi, нават, болей з’яўляюцца грэка-католiкамi не толькi па паходжанню, але i ў рэчаiснасцi. Вяртаючыся летам дадому, ва Украiну, на адпачынак яны ходзяць да споведзi, прыймаюць камунiю i iншыя святыя Таямнiцы. Пад час Пасхi мiнулага года, - працягнуў сваю думку бiскуп Верт, - я быў у Нiжневартаўску. Там грэка-каталiцкая суполка толькi пачынае сваю дзейнасць, але ўжо зараз яна налiчвае каля 100 вернiкаў. У Светлы Панядзелак, на другi дзень Вялiкдня, я быў у Сургуце: там таксама на Богаслужбе было каля 100 чалавек”, - сказаў напрыканцы сваёй прамовы ў Кiеве старшыня Бiскупскай канфярэнцыi РФ Навасiбiрскi бiскуп Язэп Верт.







All the contents on this site are copyrighted ©.