2006-02-15 13:47:03

500 гадоў з дня заснавання Ватыканскiх музэяў.


14 лютага славутыя Ватыканскiя музэi, адзiн з найбуйнейшых у свеце збораў старажытных мастацкiх твораў, адзначылi свой 500-гадовы юбiлей. Заснаваў калекцыю Папа Юлiй II°, на гады пантыфiкату якога прыпадае пачатак росквiту творчасцi Рафаэля i Мiкеланджело.
Цяпер комплекс Ватыканскiх музэяў складаецца з дзесяцi розных калекцый. Акрамя музэя антычнага мастацтва, дзе экспануюцца такiя славутыя скульптуры як “Лаакон” i “Аппалон Бельведэрскi”, гэта музэi этрускiх i егiпецкiх мастацкiх твораў i бытавых рэчаў, музэй рэлiгiйнага мастацтва, музэй габеленаў, этналагiчны мiссiянарскi музэй, музэй геаграфiчных картаў, Пiнакатэка, у якой магчыма ўбачыць творы такiх мастакоў эпохi Адраджэння, як Леанардо да Вiнчы, Рафаэль, Тыцыян, Караваджо i iншых. А ў 1973 годзе, у час пантыфiкату Свяцейшага Айца Яна Паўла II° у Ватыкане быў адкрыты яшчэ i музэй сучаснага рэлiгiйнага мастацтва.







All the contents on this site are copyrighted ©.