2006-02-14 15:28:34

ЧАЛАВЕЧЫ ЗАРОДЫШ - У ЦЭНТРЫ
ДЫСКУСІЙ КАНГРЭСУ АКАДЭМІІ
"ДЗЕЛЯ ЖЫЦЦЯ"


Мэта - паглыбіць ўяўленне аб гэтай фазе пачатку жыцця кожнае асобы і ацаніць, ці ідзе ў планетарным маштабе прагрэс культуры жыцця на фоне агрэсіі з боку культуры смерці. Папская Акадэмія "Дзеля жыцця",створаная Янам Паулам 2-м напрыканцы 20 стагоддзя, збірае тэолагаў,біёлагаў,медыкаў,фізікаў,хімікаў і прадстаўнікоў іншых спецыяльнасцей напрыканцы лютага для экспертызы навуковых адкрыццяў і на адпаведны біяэтычны роздум.
Адкрые кангрэс прэзідэнт Акадэміі біскуп Эліо Сгрэча,а асноўную прамову зробіць кардынал Хавьер Лазана Бараган.Яна,як ужо сталася вядома з прэсканферэнцыі, мае тэму "Энцыкліка"Эвангелле жыцця"- культура смерці супраць культуры жыцця".У ёй галава Папскай Рады па апостальстве сярод працаўнікоў сферы аховы здароўя азначыць напрамак творчых дыскусій і абмеркаванняў у рабочых групах напрацягу двух дзён. Урэшце неабходна будзе адказаць на канкрэтнае пытанне, ці з"яўляецца эмбрыён асобаю?
1 сакавіка па выніках працаў адкрыецца 12-я Генеральная асамблея Папскай Акадэміі
"Дзеля жыцця".







All the contents on this site are copyrighted ©.