2006-02-14 15:30:11

НА ЧАЛЕ ГРЭКАКАТАЛІЦКАЙ
ГРАМАДЫ СТАЎСЯ
ГРАМАДЗЯНІН ІЗРАІЛЯ


Імя новага біскупа - Эліас Шакур. Гэта - першы кіраўнік мелькіцкай грамады,які гаворыць на іўрыце.Ён будзе служыць толькі на тэрыторыі яўрэйскай дзяржавы. Для Ўсходнега Ерусаліму і Палестынскіх тэрыторый мелькіцкі Патрыярх Рыгор Лахам,сядзіба якога ў Дамаску, прызначыць грэкакатолікам іншага кіраўніка .
Для акрэслення постаці новага біскупа скажам, што ягоная кандыдатура тройчы вылучалася на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру. І цяпер,выступаючы ў друку,сваім асноўным напрамкам дзейнасці Яго Экселенцыя назваў умацаванне талерантнасці.Мірнае суіснаванне розных рэлігійных грамад, супрацоўніцтва між усімі грамадзянамі Ізраіля - гэта будзе працягам таго вопыту,які ужо мае 66-гадовы святар. Ён ужо займауся грамадскай і адукацыйнай справай у арабскіх каталіцкіх грамадах. Важнаю заслугаю святара Эліаса Шакура сталася стварэнне першага ў арабскім сэктары Ізраіля тэхналагічнага каледжа Мар Эліас, чые выпускнікі атрымліваюць першую акадэмічную ступень.








All the contents on this site are copyrighted ©.