2006-02-13 14:39:41

Малітва "Анёл Гасподні" з Папам


А паўдні, ў нядзелю 12-га лютага, тысячы пілігрымаў ды рымлянаў, прыйшлі на Плошчу Сьвятога, каб супольна са Сьвяцейшым Айцом адгаварыць багародзічную малітву “Анёл Гасподні”.
Галоўнаю тэмаю разважаньня Папы Бэнэдыкта 16, перад адгаварэньнем гэтае паўднёвае малітвы, былі сьвяткаваньні Сусьветнага Дня Хворага, якія ўшаноўваўся 11-га лютага. Папа спаслаўся тут да Эвангэльля з нядзельнае Літургіі, дзе Ісус аздараўляе хворага на праказу. Гэтым самым Хрыстос абьяўляецца як сапраўдны “лекар” чалавецтва. Момант, калі Хрыстос дакранае хворага на праказу, паказвае сутнасьць цэлай гісторыі збаўленьня: менавіта Бог жадае аздаравіць ўпаўшае стварэньне, а Хрыстос ёсьць “Божаю рукою”, якая працягнутая да чалавецтва, каб яно змагло збавіцца ад хваробы і сьмерці.
Сьвяцейшы Айцец не забыўся таксама аб Зімовай Алімпядзе, якая праходзіць у італьянскім горадзе Турын. Папа прывітаў арганізатараў ды ўдзельнікаў гульняў, жадаючы, каб праходзілі яны ў атмасфэры алімпійскіх каштоўнасьцяў, значыць лаяльнасьці і братэрства, прычыняючыся гэтым самым да ўзмацаваньня міру паміж народамі.
У часе паўднёвае сустрэчы з вернікамі Папа Бэнэдыкт 16 прыпомніў таксама юбілей 75-ці годдзя нашага Ватыканскага Радыё, значыць радыёстанцыі Папы, сказаўшы наступнае:
RealAudioMP3
Дакладна сёньня, 12-га лютага прыпадае 75-я гадавіна інаўгурацыі Ватыканскага Радыё і першага пасланьня да сьвету, па радыё, Папы Пія 11. Ён даручыў вучонаму Гульельмо Марконі збудаваць ватыкаснкую радыёстанцыю. Дзякуючы такім інструмантам як радыё- сказаў Папа Бэнэдыкт 16—як таксама і тэлебачаньню пасланьне Эвангэльля ды словы рымскіх Папаў могуць хутчэй і лягчэй даходзіць да ўсіх людзей”
На заканчэньне сустрэчы Папа прывітаў вернікаў у розных мовах надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства







All the contents on this site are copyrighted ©.