2006-02-13 14:43:24

Кампендыум сацыяльнай навукi Каталiцкай Царквы.


“Цэласны i салiдарны гуманiзм”.
а) На золку трэццяга тысячагоддзя.
Царква, вандруючы народ, уступае ў тэццяе тысячагоддзе хрысцiянскай эры, кiруемая Хрыстом, “Вялiкiм Пастырам” (Гебр. 13.20). Ён – гэта Святая Брама (пар. Ян 10, 9), праз якую мы ўвайшлi ў Вялiкi Юбiлей 2000 года. Езус Хрыстус ёсць Шлях, Iсцiна i Жыццё (пар. Ян 14, 6); сузiраючы Твар Пана, мы ўмацоўваем веру ў Яго i надзею на Яго, адзiнага Збаўцы i мэту гiсторыi.
Царква працягвае звяртацца да ўсiх народаў i ўсiх Нацыяў, таму што толькi ў iмянi Хрыста чалавеку дадзена збаўленне. Збаўленне, якое Пан Езус заваяваў для нас “дарагiм коштам” (1 Кар 6, 20; пар. 1 Пётр 1, 18-19), здзяйсняецца ў новым жыццi, якое чакае праведных пасля смерцi, але тычыцца i гэтага свету; эканомiкi i працы, тэхнiкi i камунiкацыi, грамадства i палiтыкi, мiжнароднай супольнасцi i адносiнаў памiж культурамi i народамi: “Езус прыйшоў, каб прынесцi ўсеагульнае збаўленне, ахапляючае ўсяго чалавека i ўсё чалавецтва, i раскрывае перад намi цудоўную перспектыву богасыноўства”.
Цяпер, на золку трэццяга тысячагоддзя, Царква нястомна абвяшчае Эвангелле, якое дорыць збаўленне i сапраўдную свабоду таксама i пад час часовага жыцця; Царква абвяшчае Эвангелле, памятаючы ўрачыстае навучанне, з якiм святы Павел звярнуўся да свайго вучня Цiмафея: “Прапаведуй слова, настойвай у свой час i па за iм, выкрывай, забараняй, заахвочвай з усялякай доўгацярплiвасцю i павучаннем. Бо будзе час, калi разумнай навукi прыймаць не будуць, але па ўласных жаданнях будуць абiраць сабе настаўнiкаў, якiя б давалi ўцеху слыху; i ад iсцiны адвярнуць слых i звернуцца да казак. Але ты будзь уважлiвы ва ўсiм, перанось скруху, здзяйсняй справу дабравеснiка, выконвай служэнне тваё” (2 Цiм 4, 2-5).
Людзям нашых часоў Царква, што падарожнiчае разам з намi, прапануе таксама сваю сацыяльную навуку. Бо, калi Царква выконвае “сваю мiссыю абвяшчэння Эвангелля, яна ў iмя Хрыста сведчыць чалавеку аб ягонай уласнай годнасцi i ягоным паклiканнi да зносiнаў з людзьмi; яна вучыць яго патрабаванням справядлiвасцi i мiру, у адпаведнасцi з мудрасцю Божай. Гэтая навука мае глыбокую ўнутраную еднасць, што паходзiць з Веры ў цэласнае збаўленне, з Надзеi на поўню справядлiвасць, з Любовi, якая ўсiх людзей сапраўды робiць братамi ў Хрыстусе; гэтая выява любовi Божай да свету, якi Ён так палюбiў, “што аддаў Сына Свайго Адзiнароднага” (Ян 3, 16). Новы закон любовi ахоплiвае ўсё чалавецтва i не ведае межаў, бо абвяшчэнне збаўлення ў Хрыстусе прасцягаецца “нават да края зямлi”(Дзеi 1, 8).
Чалавек, адкрыўшы, што ён ёсць любiмы Богам, разумее ўласную трансцындэнтную годнасць, вучыцца не задавольвацца толькi сабой, але сустракаць iншага, у перапляценнi адносiнаў, усё больш чалавечных. Людзi, адноўленыя любоўю Божай, у стане змяняць правiлы i якасць адносiнаў, а таксама сацыяльныя структуры; падобныя людзi здольныя несцi мiр туды, дзе канфлiкты, ствараць i падтрымлiваць братэрскiя адносiны там, дзе пануе нянавiсць, шукаць справядлiвасцi там, дзе пануе эксплуатацыя чалавека чалавекам. Толькi любоў здольная радыкальна пераўтварыць адносiны памiж людзьмi. У гэтай перспектыве кожны чалавек добрай волi можа ўбачыць шырокiя далягляды справядлiвасцi i чалавечага развiцця ў iсцiне i дабрынi.
Любоў чакае аграмадная праца, у якую Царква хоча ўнесцi свой уклад, у прыватнасцi, прадставiўшы сацыяльную навуку, якая тычыцца ўсяго чалавека i звернутая да ўсiх людзей.
Мноства патрабуючых братоў чакаюць дапамогi, мноства прыгнечаных – справядлiвасцi, мноства безпрацоўных – працы, мноства народаў – павагi: “Цi ж дапушчальна, што ў наш час людзi працягваюць памiраць ад голаду? Застаюцца непiсьменнымi? Пазбаўленыя элементарнай медычнай дапамогi? Не маюць даху над галавой? Бездань галечы зробiцца на шмат глыбейшай, калi да вядомых вiдаў беднасцi дададуцца новыя, якiя часта ахоплiваюць колы i катэгорыi людзей, што не абдзеленыя эканамiчнымi рэсурсамi, але асуджаныя на адчай безсэнсоўнасцi, трапiлi ў палон да наркотыкаў, былi пакiнутыя ў сталым узросце цi ў хваробе, падпалi пад маргiналiзацыю цi сацыяльную дэскрымiнацыю. Як магчыма заставацца абыякавымi перад пагрозай экалагiчнага крызiса, якi робiць негасцiннымi i варожымi чалавеку вялiкiя абшары планеты? Перад праблемамi падтрымкi мiру, якому часта пагражае кашмар катастрафiчных войнаў? Бачачы здзекi над асноўнымi правамi мноства людзей, асаблiва дзяцей?
Хрысцiянская любоў загадвае нам выкрываць, прапаноўваць i ўключацца ў культурнае i сацыяльнае праектаванне, актыўна працаваць, заахвочваючы ўсiх, хто шчыра клапоцiцца аб палепшаннi чалавечай долi, унесцi свой уклад у агульную справу. Чалавецтва бачыць, што адзiнства лёсу часта абумоўлена i нават навязанае тэхнiкай ды эканомiкай, i адчувае патрэбу ў больш высокiм маральным усведамленнi, накiроўваючым агульны шлях. Ашаломленыя шматлiкiмi тэхналагiчнымi навацыямi, людзi нашых часоў горача жадаюць, каб прагрэс накiроўваўся да сапраўднага дабра чалавецтва, сёняшняга i заўтрашняга.







All the contents on this site are copyrighted ©.