РЫМ.Тысячы людзей удзельнічалі ў паховінах ксяндза Андрэа Санторо.
Італія з болем развіталася са сваім суайчыннікам, айцом Андрэа Санторо, злачынна
забітым у Турцыі. Ведалі яго многія. Католікі, найперш,але й ня толькі вернікі.Гэты
энтузіяст добрых справаў з групамі пілігрымау лунаў па цэлым свеце, робячы заусёды
нейкія прынцыпова важныя справы.Падымаючы дух людзей, вымудраўся ўзняць на месцах
тых, хто гатовы быў будаваць новыя капліцы і спартзалі, выпускаць гумарыстычныя часопісы
і зарганізоўваць дзіцячыя садкі. Ад Ізраіля да Кітаю, ад усхонееўрапейскіх да афрыканскіх
краін стаўся вядомым менавіта сілаю свайго прыкладу. У Турцыі застауся надоўга, бо
ўбачыу вялікую ніву да працы. Сярод ягоных падапечных былі й жанчыны з былога Савецкага
Саюзу, якія патрабавалі тэрміновай дапамогі і атрымлівалі яе.Шмат каму ён уратавау
жыццё, даў магчымасць вярнуцца да дому.Ад многіх гадоў з розных рэспублік у Турцыю
цячэ рака гандлю жывым таварам.Сюды нашы прыгажуні траплялі праз празрыстую мяжу з
Грузіяй.Да айца Андрэа звярталіся ,натуральна, эмігранты з цэлага свету,мужчыны и
жанчыны, турэцкия беспрацоуныя, старыя, галечныя.Італьянскі святар дапамагаў падняць
дух, атрымаць сумленную працу, таксама і грашыма. У Рыме пакінуу квітнеючую вялікім
уздымам сваю парафію св.Фабіяна и Венанціо, поўную моладзі, зноў-такі, не толькі каталіцкай.Прыйшлося
прыбудаваць новую парафіяльную залю з алтаром, дзе ксёндз Андрэа змясціў таксама
і праваслаўныя - грэцкія і рускія іконы. Адпяванне айца Санторо прайшло ў базіліцы
Святога Яна на Латэране. Гэта другі ў каталіцкім свеце па духоуным значэнні касцёл:
тут сядзіба Папы Рымскага як біскупа Вечнага гораду. Узначаліу святую заўпакойную
імшу кардынал Каміло Руіні, старшыня Італьянскай біскупскай Канферэнцыі. У сваім казанні
кардынал паведаміу, што у хуткім часе будзе распачаты працэс беатыфікацыі айца Санторо.
Газеты, гаворачы аб гэтым факце, далі загалавак:"Ацец Андрэа будзе залічаны да сонму
святых".Памінаючы загінуўшага ад рук фанатыка у турэцкім горадзе Трабзон айца Санторо,
Кардынал Руіні падкрэсліў, што гэтаму чалавеку не трэба было займаць мужнасці, ён
неаднаразова без зброі аказавауся тварам у твар перад пагрозаю жыыцю і стаўся хрысциянским
мучанікам нашых часоў. Як вядома з турэцкіх крыніц,16-гадовы забойца быў падштурханы
на злачынства,як ён заявіў, уплывам розгаласу ад публікацыі карыкатур на прарока
Мухамеда ў дацкім друку, што, зазначым, здарылася некалькі месяцаў таму і атрымала
скандал падпальваючага зместу ў гэтыя дні. Заходнія назіральнікі мяркуюць, што на
маладога выканауцу забойства магло пауплываць і вызваленне з турмы кілера, які пакушаўся
на забойства Папы Яна Паўла 2.