2006-02-10 15:02:28

Армянская моладзь мае
свой Дзень блаславенства


11 лютага - свята св.Саргіса - адсёлета стаецца Днём маладых у Арменіі.На распараджэнне Патрыярха-Каталікоса Гарэгіна 2 у гэтую суботу ў цэрквах, прысвячаных св.Саргісу, будзе адслужаная Літургія, пасля чаго пачнецца цырымонія блаславенства моладзі. У ерэванскай царкве св.Саргіса біскуп Навасард Кчоян адправіць урачыстую Імшу, паблаславіць прысутную моладзь,пасля чаго - і гэта станецца часткаю свята - вуліца,што прылягае да царквы, будзе называная імем св.Саргіса.
Раскажам аб постаці гэтага святога, аднаго з самых любых святых армянскага народа, які за храбрасць ( а жыў ён ад 285 па 337 год ) імператарам Вялікай Рымскай Імперыі Канстанцінам быу прызначаны князем Кападакіі, што мела мяжу з Арменіяй. Падчас ганенняў тут на хрысціянаў святы Саргіс з сынам Марціросам пакінуў Кападокію і знайшоў прытулак у хрысціянскай Арменіі. Калі ж пярсіцкі цар Шапух запатрабаваў пакланяцца вагню і прыносіць ахвяры, палкаводзец адмовіўся і разбурыў ідальскі, паганскі ахвярнік. Раз'юшаны натоўп накінуўся на святога і ягонага сына. Малады Марцірос быў адразу забіты, а Саргіс ўзяты ў палон .Яму потым адсяклі галаву. Месроп Маштоц,таксама першахрысціянін, патаемна перавёз мошчы Саргіса ў Ушы,дзе была пастаўлена царква
ў імя гэтага мучаніка.







All the contents on this site are copyrighted ©.