2006-02-09 13:36:14

Дырэктар прэсцэнтра Ватыкану
узнагароджаны журналісцкаю
прэміяй.


ТУРЫН - гэта не толькі горад Алімпійскае зімы, але і старажытны культурны цэнтр.Тут атрымау прэмію італьянскай Асацыяцыі журналістау дырэктар Залі друку Ватыкану Хаакін Навара Валс.На пытанне, што для яго галоунае, падкрэсліу: "Казаць прауду. Некаторыя больш не кажуць пра сутнасныя рэчы,але пашыраюць чуткі.Не маюць жадання ці часу пераканацца у праудзівасці таго ці іншага факту.Рызыка нашай прафесіі - напрауду не асвятляць рэчаіснасці." З асаблівай моцай доктар Валс падкрэсліу, падзкваушы, што, хаця прэмія прысуджваецца канкрэтна яму, але ясна, што яна прыпамінае аб вялікай асобе Яна Паула 2-га. Узнагароджаны вярнууся да апошнега этапу жыцця і дзейнасці польскага Папы,ягоных перадсмяротных пакутау і розгаласу ягонага болю у сэрцах многіх людзей па усім свеце. "Гэта феномен,які стауся прадметам універсітэцкіх даследванняу.У яго трэба яшчэ паглыбляцца." Што тычыцца адказу на пытанне аб пераменах у сувязі з новым пантыфікатам, дырэктар прэсцэнтра Ватыкану адзначыу, што ідзе абсалютная пераймальнасць:асноуныя тэмы засталіся тымі самымі.Царква штомінуту не будуецца нанова.Зменьваюцца толькі некаторыя перавагі,акцэнты,спосаб трактоукі тэм ці мова. І, зноу звяртаючыся да важнасці казаць прауду,будучы журналістам, Хоакін Навара Валс прыпомніу адзін эпізод,які здарыуся у часе знаходжання Папы Яна Паула у гарах,што акаляюць Турын, у Вапль да Оста, дзе ён адпачывау летам. "Я спытауся,-расказвау калегам доктар Валс,- ці магу задаць неразумнае пытанне. Ён адказау:-"Мне падабаюцца такія пытанні." Дык я тады запытау:- "Калі б Вам было трэба выратаваць толькі адну фразу з Эвангелля, што б гэта была за фраза?" Свяцейшы Айцец , не задумваючыся ні на мінуту, указау на старонку Эвангелля Яна. "ПРАУДА ЗРОБІЦЬ ВАС СВАБОДНЫМІ".







All the contents on this site are copyrighted ©.