2006-02-08 13:43:12

Пiлiгрымка да магiлы а.Mаттэо Рыччы.


У суботу, 4 лютага, з iтальянскага горада Мачэрата накiраваўся пеша ў Пекiн мясцовы пенсiянер Ульдэрыко Ламбертуччы. Адлегласць у 13 тысяч кiлометраў ён спадзяецца пераадолiць за 11 месяцаў, праходзячы ў дзень у сярэднiм каля 50 кiлометраў. Мэта спадара Ламбертуччы – наведаць магiлу свайго земляка, айца-езуiта Маттэо Рыччы, якi дабраўся з Еўропы да Паднябеснай iмперыi напрыканцы ХVI стагоддзя, пражыў некалькi дзясяткаў гадоў у Кiтаi, дзе памёр i быў пахаваны.
Шлях Ульдэрыко Ламбертуччы будзе праходзiць праз Славенiю, Харватыю, Венгрыю, Малдову, Украiну, поўдзень Расеi i Казахстан. Мяжу с Кiтаем ён спадзяецца перакрочыць 25 лiпеня бягучага года, у дзень свайго 60-годдзя.
Пiлiгрым разлiчвае, што падарожжа непасрэдна па кiтайскай зямле да Пекiну возьме ў яго прыблiзна чатэры месяца. На ўсялякi выпадак, на ўсiм шляху яго будуць суправаджаць двое сяброў, якiя будуць ехаць у адмысловым аўтафургоне.
Наша даведка: iтальянскi мiссiянар-езуiт Маттэо Рыччы нарадзiўся 6 кастрычнiка 1552 года ў г. Маччэрата ў 19 гадоў уступiў у Таварыства Езуса i быў накiраваны ў Рымскi езуiцкi калегiюм на вучобу, дзе выявiў выдатныя здольнасцi да дакладных навук i механiкi. Пасля 8 гадоў навукi ён накiраваўся ў Гоа, дзе на працягу 4 гадоў вывучаў кiтайскую мову. У Кiтай а.Рыччы трапiў у 1583 годзе. Праз параўнальна кароткi час ён, дзякуючы сваiм ведам, набыў такi вялiкi аўтарытэт пры iмпратарскiм двары, што тагачасны iмператар Ван Лi надаў яму тытул мандарына, адначасова дазволiўшы заснаваць у Пекiне езуiцкi каллегiюм, дзе вучылiся дзецi кiтайскiх арыстакратаў i проста таленавiтыя хлопчыкi. Памёр а. Маттэо Рыччы ў 1610 годзе, пражыўшы ў Кiтаi 27 гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.