2006-02-08 13:20:41

Агульная аўдыенцыя ў сераду 8-га лютага


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Была гэта ужо 6-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. Прыбыло на яе, як звычайна, многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Сваю галоўную катэхэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў другой часцы 144-га Псальму, ў якім чытаем, між іншым:
RealAudioMP3
RealAudioMP3
У другой часцы 144-га Псальму натхнёны аўтар накіроўвае нашу ўвагу на дар любові, якім Бог абдароўвае чалавека, асабліва беднага і слабога. Усемагутны Айцец падтрымлівае ўсіх прыгнечаных духам і падносіць упаўшых. Ён збьерагае вернасьць заключанаму Саюзу, асвабаджае свой Народ ад зла і праяўляе ласкавасьць. У духу ўдзячнасьці- сказаў далей Папа—веруючы чалавек узносіць да Бога даверлівую малітву, шукае Яго шчырым сэрцам, выконвае Яго волю, праяўляе Яму сваю любоў. Гэта ўсё- сказаў на заканчэньне сваёй катэхэзы Папа—ўключаецца ў акт абажаньня Бога, які сваёю прыгажосьцю абьяўляе ўсялякае стварэньне. Хай гэтае абажаньне плыве да Бога таксама з глыбіні нашых сэрцаў.
Затым Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да нядаўных драматычных здарэньняў, якія ўскалыхнулі італьянскаю публічнаю думкаю.
RealAudioMP3
Немагчыма сёньня не ўспомніць ксяндза Андрэю Санторо. Як вядома, быў ён сьвятаром з рымскай дыяцэзыі і быў забіты ў мінулую нядзелю ў Турцыі. Менавіта ў гэтых днях прыйшло да мяне ягонае пісьмо, напісанае 31-га студзеня разам з невялікаю хрысьціянскаю супольнасьцю парафіі Божае Маці ў Трабзоне. Было гэта кранаючае сьведчаньне любові і прыналежнасьці да Хрыста і Касьцёла.
Хай Госпад прыйме душу гэтага ціхага і адважнага слугі Эвангэльля ды зробіць, каб ахвяра ягонага жыцьця прычынілася да дыялогу паміж рэлігіямі і міру паміж народамі.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа Бэнэдыкт 16 сказаў сваю прамову ў іншых мовах ды прывітаў ўсіх, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства







All the contents on this site are copyrighted ©.