2006-02-07 14:00:22

Пасланьне Папы Бэнэдыкта 16 на Вялікі Пост 2006 голу


міласэрная любоў пераменьвае сьвет.


Без Хрыстовай пэрспэктывы міласэрнасьці “немагчыма стварыць цывілізацыю аб трывалых фундамантах”. Зьвяртае на гэта ўвагу Папа ў сёлетнім пасланьні на Вялікі Пост. Сьвяцейшы Айцец прыпамінае, што Пост зьяўляецца пэрыядам найбольш спрыяльным унутранай пілігрымцы да Таго, хто ёсьць крыніцаю міласэрнасьці”.
У вялікапаосным пасланьні Бэнэдыкт 16 часта абмяркоўвае пытаньне разьвіцьця. Зьвяртае ўвагу, што “спрыянне поўнаму разьвіцьцю патрабуе, каб меркаю нашага “гляджэньня” на чалавека было гляджэньне на Хрыста. Немагчыма ж у ніякі спосаб аддзяліць выходжаньня насуперак матарыяльным і сацыяльным патрэбам людзей, ад заспакаеньня глыбокіх патрэбаў сэрца”. Першым укладам, які Касьцёл узносіць ў разьвіцьцё чалавека і народаў—піша Папа—не зьяўляюцца матарыяльныя дабра ці тэхнічныя развязкі, але абвяшчаньне праўды аб Хрысьце. Фармуе яна сумленьне і навучае сапраўднае годнасьці асобы і працы. Пост і міласьціна даручаныя Касьцёлам дапамагаюць увасабляць у сабе гэты Хрыстовы “позірк” на чалавека. Прыклады сьвятых і місійныя дасьведчаньні Касьцёла паказваюць, “як у найлепшы спосаб падтрымліваць разьвіцьцё. Ніякі эканамічны, сацыяльны ці палітычны план дзеяньня не замесьціць гэтага дару з сябе для другога, ў якім праяўляецца міласэрная любоў.
Сьвяцейшы Айцец прыпамінае, што ў Касьцёле ўзьніклі “шматлікія ўчынкі міласэрнасьці, якія маюць на мэце падтрымліваньне разьвіцьця: бальніцы, унівэрсытэты, школы, маленькія прадпрыемствы”. Гэтыя ініцыятывы паказваюць дарогу, якою трэба яшчэ сёньня весьці сьвет да глабалізацыі, якой галоўнаю мэтаю будзе сапраўднае дабро чалавека і ў выніку сапраўдны мір.
Папа перасьцерагае перад памылковым меркаваньнем тых, якія “часта думаюць, што спачатку трэба палепшыць зямлю, а затым думаць пра неба”. Яны падвяргнуліся спакусе змяняньня, перад усім, вонкавых структур. Пераменьваюць “хрысьціянства ў маралізм, а веру ў дзеяньне”. Папа Бэнэдыкт 16 цытуе словы Яна Паўла ІІ, які крануў гэтую праблему ў Энцыкліцы “Redemptoris missio”: “Сёньняшняю спакусаю зьяўляецца зьвядзеньне хрысьціянства да мудрасьці чыста чалавечай, быццам-бы да ведаў аб тым, як добра жыць. Вядзецца змаганьне за чалавека, але чалавека паменшанага. Мы ж ведаем, што Ісус прыйшоў, каб прынесьці поўнае збаўленьне”.








All the contents on this site are copyrighted ©.