2006-02-06 13:13:12

У Турцii забiты каталiцкi святар.


У Турцыi, у мiнулую нядзелю, 5 лютага, быў забiты святар каталiцкага касцёла Святой Панны Марыi, якi знаходзiцца ў прыморскiм горадзе Трабзон. Па падазрэўнню ў злачынстве турэцкiмi праваахоўнымi ворганамi ўжо затрыманы падлетак. Матывы забойства святара пакуль дакладна не вядомыя. Мясцовая палiцыя не выключае магчымасцi, што забойства было здзейснена ў знак помсты супраць публiкацыi ў шэрагу еўрапейскiх газетаў карыкатур на прарока Мухаммеда.
Забiты ў Трабзоне 60-гадовы каталiцкi святар Антонiо Санторо – iтальянец. Злачынства было здзейснена адразу ж пасля заканчэння нядзельнай Святой iмшы. Забойца стрэлiў у святара ва ўпор, як толькi а.Антонiо адчынiў яму дзверы касцёла, а потым уцёк. Сведкi паведамляюць, што гэта быў юнак ва ўзросьце да 20 гадоў. Некаторыя таксама сцвярджаюць, што страляючы ён крыкнуў: “Аллах Акбар”.







All the contents on this site are copyrighted ©.