2006-02-06 13:04:47

Бэнэдыкт 16 ў ватыканскай парафіі


У нядзелю раніцай, 5-га лютага, Папа наведаў ватыканскую парафію Сьвятой Анны. У сваёй імправізаванай прамове Папа Бэнэдыкт 16 гаварыў аб прымаце Бога. Прыпомніў, што ў дзяржавах, якія адкінулі Бога, зьнішчылася не толькі эканоміка, але былі акалечаныя, перад усім, чалавечыя душы. Гэтае асноўнае зьнішчэньне мае маральны характар, ударае ў годнасьць чалавека. “Аднаўленьне можа надыйсьці толькі цераз наверненьне да Бога, прызнаньне Яго цэнтральнага месца”- сказаў Папа.
Таксама ў часе наведзін адзінае ватыканскае парафіі Папа Бэнэдыкт 16 ўзьняў тэму абароны жыцьця. Гэты абавязак выплывае з прымату Бога, які стварыў жыцьцё. Дзеля гэтага чалавек ніколі не ёсьць “панам жыцьця, але хутчэй яго ахоўнікам і кіраўніком”- сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.