2006-02-04 12:16:35

Экумэнізм у Нямеччыне


Экуменiзм у краiне Бенедыкта 16-га” – такую назву мае матэр’ял змешчаны ў французскай каталiцкай газеце “Круа” у сувязi з Тыдням малiтваў аб хрысцiянскай еднасцi. У ёй нагадваецца, што пры насельнiцтве ў 82-а мiльёны чалавек у Германii жыве 26 мiльёнаў католiкаў i прыблiзна столькi ж католiкаў. Гiстарычна так атрымалая, штопоўнач краiны населены, пераважна, пратыстантамi, а большасць вернiкаў-католiкаў жыве на поўднi. Каталiцкая Царква ў Германii мае 27-м дыяцэзiй. Асаблiвасцю нямецкага каталiцтва з’яўляецца вялiкая актыўнасць свецкiх вернiкаў у жыццi Царквы. Цэнтральны камiтэт нямецкiх католiкаў аб’ядноўвае 140-к ассацыяцый i розных устаноў, у якiх тым цi iншым чынам удзельнiчаюць мiльёны асобаў. Эвангелiчная Царква Германii аб’ядноўвае 23-ы рэгiянальныя пратэстантскiя Царквы: акрамя лютэран ды рэфарматараў, гэта рознага кшталту баптысты, метадысты, эвангелiсты, пiетысты i харызматыкi.
Багаслоў-каталiчка, спадарыня Даратэя Саттлер, дырэктар Экуменiчнага iнстытута ў Мюнстыры, паведамiла журналiсу газеты “Круа”, што зараз чакаюцца канкрэтныя прапановы ў супрацоўнiцтве з пратэстантамi, якiя былi абяцаныя Папам Бенедыктам 16-м у горадзе Бары. Яна таксама падкрэслiла эсхаталагiчнае бачанне экуменiзма Свяцейшым Айцом, якi чакае еднасцi Царквы перад усiм у вечным жыццi, i менавiта тут знаходзяцца каранi цярплiвасцi i настойлiвасцi Папы ў гэтым пытаннi.







All the contents on this site are copyrighted ©.