Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 1-га лютага
Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Была гэта ўжо пятая сустрэча Папы Бэнэлыкта
16 з вернікамі ў гэтым годзе. Прыбыло на яе, як заўсёды, шмат вернікаў і паломнікаў
з кожнага кутку сьвету. Сваю галоўную катэхэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў 144 (
1-13 ). Псальм, які сёньня
абмяркоўваем, зьяўляецца малітоўным гімнам накіраваным да Бога, які ўваходзіць у гісторыю
чалавека, каб паднесьці ўсё стварэньне да збаўчае паўнаты. Дзякуючы гэтай прысутнасьці
– сказаў далей Папа—мы не ёсьць зданыя на ласку і неласку цёмных сілаў, мы не ёсьць
адзінокімі ў наша й свабодзе, але стаемся ўдзельнікамі дзеяньня магутнага і любячага
Бога, які пануе ў сваім валадарстве. А не ёсьць гэта каралеўства збудаванае на сіле-
сказаў на заканчэньне сваей катэхэзы Папа- на панаваньні і прыгнёце, але на міласэрнасьці,
чульлівасьці, дабрыні, справядлівасьці і ласцы.
На заканчэньне аўдыенцыі
Папа Бэнэдыкт 16 сказаў сваю прамову ў іншых мовах ды прывітаў ўсіх, асабліва хворых,
моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.