2006-01-31 15:06:01

Суполка Сьвятога Эджыдыя аб становішчы ірацкіх хрысьціянаў


Суполка св.Эўгiдыя выпусцiла ў свет спецыяльнае паведамленне аб тэррарыстычных актах, накiраваных супраць хрысцiянаў у Iраку. У паведамленнi гаворыцца аб тэррарызме, накiраваным супраць “найстаражытнейшых хрысцiянскiх суполак, якiя ўкаранiлiся на тэррыторыi краiны задоўга да з’явы тут iслама”, i гэта толькi павялiчвае пакуты iракскага народа.
У кантэксце суiснавання розных этнiчных i рэлiгiйных складаючых iракскага грамадства, хрысцiянскiя суполкi з’яўляюцца каштоўнай крынiцай рэлiгiйнага плюралiзма, якi патрэбны для стварэння мiрнага i дэмакратычнага Iрака. Суполка св.Эўгiдыя заклiкае мiжнароднае грамадства звярнуць увагу на той кошт, якi плацяць хрысцiяне ў канфлiкце, што раздзiрае краiну. Напады на хрысцiянаў з’яўляюцца таксама пагрозай для стварэння сапраўднай дэмакратыi ў Iраку.
Суполка св.Эўгiдыя выказвае сваю салiдарнасць з хрысцiянамi краiны, у прыватнасцi, з Халдэйскiм Патрыярхам Эммануэлем Дэлi, i аб’ядноўваецца з хрысцiянамi Iраку ў малiтве аб мiры ў iх краiне i на ўсiм Блiзкiм Усходзе.
Халдэйскi Патрыярх Эммануэль Дэлi, гаворачы аб нядаўнiх тэрактах у Багдадзе i Кiркуке, у якiх адзiн чалавек загiнуў, а iншы быў сур’ёзна паранены, зазначыў: “Мы баiмся, але мы верым, шта малiтва надасць нам сiлы”.
Наша даведка: хрысцiяне розных канфесый i рытаў у Iраку налiчваюць 800 тысяч чалавек, у той час, як усё насельнiцтва краiны перавышае 24 мiльёна асобаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.