2006-01-31 14:17:17

Калі Папа Бэнэдыкт 16 наведае Канстантынопаль?


Канец месяца лістапада гэта праўдападобны тэрмін візіту Сьвяцейшага Айца ў Турцыю- так паінфармавалі ўлады ў Анкары. На думку прадстаўнікоў тамашняга міністэрства замежных спраў цытаванае турэцкаю прэсаю падарожжа супадзе з урачыстасьцямі ў гонар Сьвятога Апостала Андрэя. Аднак гэтых інфармацый не пацьвярджае мясцовы Каталіцкі Касьцёл. Прэсавы прадстаўнік Каталіцкага Эпіскапату Турцыі прыпомніў, што масс-мэдыя ўжо некалькі разоў падавалі розныя даты візіту Папы, сярод іх была нават дата месяца лютага 2007-га году. На думку ксяндза Маровіча трэба ў гэтым прыпадку пачакаць на афіцыяльны камунікат з боку Апостальскай Сталіцы. На тэму візыту Папа Бэнэдыкта 16 ў Турцыю будзе весьці працы тамашні Каталіцкі Эпіскапат, які зьбярэцца 9-га лютага.








All the contents on this site are copyrighted ©.