2006-01-30 12:55:28

Малітва "Анёл Гасподні"


“Анёл Гасподні”


А паўдні ў нядзелю 29-га студзеня Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна з Папам адгаварыць гэтую паўднёвую багародзічную малітву. У разважаньні, якое папяраджала яе Сбвяцейшы Айцец прыпомніў, што хрысьціяне павінны ў жыцьці кіравацца міласэрнасьцю. Спаслаўся пры гэтым на многія постаці сьвятых, якіх мы успамінаем гэтымі днямі ў Літургіі ды якія былі таксама прадстаўленыя ў энцыкліцы “Дэус Карытас эст”. Харызму многіх з іх працягваюць законныя зграмаджаньні, якія яны заснавалі. Папа Бэнэдыкт 16 запрасіў законнікаў ды законніц да Ватыканскае Базылікі Сьвятога Пятра на спэцыяльную Імшу на сьвятага Гасподняга Ахвяраваньня 2-га лютага, калі Каталіцкі Касьцёл будзе ўшаноўваць Дзень Пасьвячанага Жыцьця.
У малітве з Папам прыняло ўдзел некалькі тысячаў дзяцей з Каталіцкае Акцыі. Яны разам з бацькамі прайшлі ў так званай “Караване Міру” з Плошчы Навона на Плошчу Сьвятога Пятра. Штогадовы марш быў увянчаньнем акцыі, якая была ведзеная ў парафіях і мела яна ўсьвядоміць дзецям, што турбота за мір на сьвеце пачынаецца менавіта ад уласнага асяроддзя і штодзённага жыцьця. Двое дзяцей- падобным чынам як за часоў Пантыфікату Яна Паўла ІІ—выпусьціла з вакна Апартаманту Папы два белыя голубы. Прыбыўшыя на Плошчу Сьвятога Пятра дзеці сабраді ахвяраваньні для сваіх альбанскіх равесьнікаў.
Прыкладам міласэрнасьці зьяўляюцца таксама людзі, якія заангажаваныя ў нясеньні дапамогі хворым на праказу- сказаў далей Папа. Затым Бэнэдыкт 16 прывітаў усіх, што церпяць на гэтую хваробу. Дзякуючы дапамагаючым ім місіянарам і добраахвотнікам заахвоціў іх да далейшае ахвярнасьці. Прыпомнім толькі, што Каталіцкі Касьцёл ушаноўваў у нядзелю 29-га студзеня Сусьветны Дзень Дапамогі Хворым на Праказу. Я паўтараю мой заклік- сказаў Папа- да кіруючых дзяржавамі, каб спалучылі сілы з мэтаю пераадоленьня сур”ёзных дыспрапорцый, якія мецяць ў значную частку чалавецтва.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа даручыў ахвяры трагэдыіі, што зьдзейсьнілася ў Катавіцах, у Польшчы, Божай Міласэрнасьці. Зьвяртаючыся да пілігрымаў з Польшчы Сьвяцейшы Айцец сказаў:
RealAudioMP3
Вітаючы паломнікаў з Польшчы думаю аб трагічным выпадку, які здарыўся ў суботу вечарам ў Хажове, ў якім страціла жыцьцё многа людзей. Даручаю Божай Міласэрнасьці тых, якія згінулі, абьядноўваюся ў духу з іхнімі сем”ямі ды з тымі, якія ў гэтай трагэдыі аднесьлі раны. Усіх ад шчырага сэрца бласлаўлю.








All the contents on this site are copyrighted ©.