2006-01-28 11:31:14

Кангрэс імамау і рабінау.


СЯВІЛЬЯ: Тут адбудзецца у сёлятнім сакавіку 2-гі Кангрэс Імамау і Рабінау, як гэта было прапанавана у Бруселі Фондам Людзей Слова. Яго дырэктар спадар Ален Мішэль перакананы, і пра гэта ён выказваецца у каталіцкай французскай газеце "Ла Круа"(крыж), што усе вернікі Бога, як ніколі раней, павінны быць заангажаваныя да справы міру па цэлай планеце. Менавіта з гэтаю мэтаю у Гішпаніі збярэцца 150 кіраунікоу юдаізму і іслама. Яны абмяркуюць тэму: якім чынам выхоуваць вернікау у духу прарухвання справы міру у свеце?
Імам Брайтана (Велікабрытанія) Абдулалі Сайід на прэсавай канферэнцыі, што напярэдадні падзеі адбылася у Парыжы, горача зазначыу, што гэта будзе нагодаю для рэлігійных лідэрау прадэманстраваць сваю салідарнасць супраць дэманау смерці. Яго падтрымалі усе удзельнікі,выказаушы задавальненне скліканнем такой сустрэчы. Сярод прысутных былі Вялікі рабін Жэневы Марк-Рафаэль Гюэдзі і былы Галоуны рабін Францыі Рэне-Самюэль Сіра'.







All the contents on this site are copyrighted ©.