2006-01-27 15:07:39

Экуменізм у Барі .





БАРЫ:- У гэтым італьянскім горадзе адбылася экуменічная сустрэча паглыблення у малітву і роздум, зарганізаваная грамадой Езуса. Паяснім, так называецца харызматычная каталіцкая суполка, заснаваная на ініцыятыву свецкіх вернікау цэнтра італьянскай правінцыі Апуліі. Заснаваная напачатку 80 гг. 20 стагоддзя , яна прысвячае сабе пакланенню Святым Дарам, эвангелізацыі і, таксама, прымірэнню усіх хрысціянау розных намінацый. За чвэрць века грамада сталася прысутнай па цэлым свеце.
Цяперашняя сустрэча у Барскім горадзе – так называлі расейскія паломнікі у старажытнасці мейсца, дзе перахоуваюцца мошчы свяціцеля Мікалая, да якога ад стагоддзяу накіроуваліся не толькі католікі,але таксама й праваслауныя царскай Расіі, працягвала пошук шчырага дыялогу з усімі хрысціянскімі цэрквамі. Выступілі перад субратамі у Хрысце шматлікія прадстаунікі асноуных канфесій Еуропы. Выбар месца сутрэчы – барійскага багаслоуска-экуменічнага інстытута - невыпадковы. Як сказау леташняю вясною старшыня Папскай рады па хрысціянскім адзінстве кардынал Вальтэр Каспер падчас Эухарыстычнага кангрэсу,-”... Мне здаецца, што няма месца,так падыходзячага для абмеркавання асновапалягаючай і неадкладнай тэмы экуменизму, як Барі, дзе у эпосе папы Урбана 2-
га, у 1098 годзе адбыуся Сынод грэцкіх і лацінскіх біскупау.
Барі, мэта паломніцтва вернікау – католікау і праваслауных - на шляху экуменічнага абавязку і іхнае глыбокае тугі па прымірэнню і уз’яднанню хрысціянства,падзеленага 1000 год назад”










All the contents on this site are copyrighted ©.