ЗАЛЯ ДРУКУ ВАТЫКАНУ: Як мы паведамлялі, у сераду,25 студзеня адбылося прадстауленне
першай Энцыклікі Папы Бенедыкта 16 "Бог ёсць любоу". Яна выклікала вялізнае зацікауленне
не толькі у рэлігійных колах, але з боку усяго грамадства людзей. Бо Папа запрашае
ёю прыпомніць, што сутнасцю хрысціянства з'яуляецца міласэрднасць да бліжняга.
Прысутным журналістам паяснілі і выказалі свае ураджанні біскупы і кардыналы.Так,
старшыня Папскай рады "Справядлівасць і мір" кардынал Ренато Марціно зазначыу,што
у гэтым роздуме Папа часта спасылаецца на сацыяльную дактрыну каталіцкае Царквы, актуалізаваную
сёння з новаю сілай: знік марксавы міраж ,а вось глабалізацыя выстауляе новыя выклікі
чалавецтву. "Аутар укарэньвае сацыяльную дактрыну у веры як акцыі ачышчэння голай
рацыі,"- зазначыу прамоуца. Кардынал Марціно назвау Энцыкліку праграмнай
- у самым высокім сэнсе гэтага паняцця, бо ёю Папа заклікае усіх накіравацца у самы
цэнтр хрысціянскае веры. Гэта - навучальны і глыбокі роздум аб хрысціянскае
любові, якая павінна суцэльна натхняць усё існаванне свецкіх-вернікау, значыць,адпаведна,
іхную палітычную дзейнасць, ведзеную у духу сацыяльнай міласэрднасці - менавіта харытатыунай.
"Задача Царквы ,- сцвердзіу кардынал,- праз яе сацыяльную дактрыну удзельнічаць у
стварэнні справядлівага грамадсткага парадку і не стамляцца абуджаць духоуныя і маральныя
сілы." Далей на сустрэчы у прэсавай Зале Святога Пасаду арцыбіскуп Джозеф
Левада, прэфект Кангрэгацыі па веранавучанню, засяродзіу увагу прысутных на важным
аспекце прафанацыі. Энцыкліка "Бог ёсць любоу" імкнецца супрацьставіцца памылковаму
выкарыстанню імя Бога і двухсэнсоунасці паняцця "любоу",так відавочных у сучасным
свеце. "Любоу да Бога і бліжнега - нераздзельныя і узаемаузалежненыя. Яны уяуляюць
сабою адзінства запавету. Аднак любоу да бліжняга ёсць задачаю не толькі для верніка,а
для усяе грамады вернікау, значыць, для Царквы",- сказау арцыбіскуп. Старшыня
Папскай Рады "Адзіным сэрцам" арцыбіскуп Поль Кордэс,падкрэсліушы асабістае зацікауленне
новаю Энцыклікай для кіраванага ім ведамства, прыпомніу прысутным, што Папа Ян Павел
2 меу намер напісаць Энцыкліку на тэму любові,але не паспеу. Дзейсная хрысціянская
любоу ёсць непадзельнаю часткаю спадчыны Адкупицеля- Збауцы. Царкоуныя арганізацыі,аднак,
не могуць атоесамліваць сабе з пазаурадавымі арганізацыямі, каб не паддавацца сэкулярызму.
Арцыбискуп тут асабліва затрымауся на крытыцы марксізму."Папа выразна абвяргае Марксаву
тэорыю услаулення беднасці і называе яе тут "дэгуманізуючаю філасофіяй". Дакумант
шматразова выказвае перакананне,што менавіта вера надае асаблівую дынаміку
абавязку на карысць іншага...Святыя ,па-сутнасці, ёсць носьбітамі святла для гісторыі,бо
яны перапоуненыя веры,надзеі і любові".