2006-01-25 15:37:35

Каталіцкі царкоўны суд..


МАСКВА:- У рымска-каталицкай дыяцэзии Божае Маци пачау працы царкоуны суд ,афицыялам якога з’яуляецца ад сёння і тэрмінам на 5 год святар Сяргей Цімашоу.Але сам рэгламент царкоунага трыбуналу,як сказана у афіцыйнай заяве,зацверджаны пакуль толькі на 3 наступныя гады, у парадку эксперыменту. Ксёндз Сяргей як галава установы будзе прымаць істцоу у Маскве штомесячна. Але штаб-кватэра царкоунага суду знаходзіцца у Санкт-Пецербургу, у памешканнях вышэйшай духоунай семінарыі “Марыя – Каралева апосталау”.
У кампетэнцыю новай каталіцкай структуры уваходзіць разгледжанне шэрагу пытанняу, у першую чаргу тых, што спалучаныя з ануляваннем шлюбау праз вянчанне у каталіцкай Царкве. Раней справы такога роду грамадзяне РФ спрабавалі вырашыць у Гродне , у нас, на Беларусі. Установа новага трыбуналу, - як паясніу галава расейскіх католікау арц.Тадэвуш Кандрусевіч, - хаця і пакліканая паскорыць вырашэнне пытанняу , з якімі звяртаюцца вернік, не значыць, што ужо не трэба звяртацца на Беларусь. Бо пакуль немагчыма устанавіць суд другой інстанцыі дзеля недахопу кваліфікаваных кадрау. Да таго ж, распачатыя раней і бягучыя справы не могуць быць пераведзеныя у Расію, бо гэта супрацьставіцца Кананічнаму праву. Прыгадаем, што Дэкрэт аб усталяванні царкоунага суда першай інстанцыі для каталіцкай царквы РФ быу падпісаны у адпаведнасці з канонам 1420 Кодэкса кананічнага права 29 снежня 2005 года.








All the contents on this site are copyrighted ©.