2006-01-24 14:53:19

Сьвятая Імша па-беларуску ў Маскве


У Маскве – першая Імша па-беларуску

З Масквы, з яе траскучымі 'крещенскими' марозамі , прыйшла добрая вестка. Нягледзячы на халады, шмат народу сабралася у катэдры Найсвяцейшай Дзевы Марыі на першую Імшу па-беларуску. З блаславенства арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і на ініцыятыву беларускай грамады Масквы, яна будзе адпрауляцца адцяпер кожную суботу і нядзелю.
Алесь Кушнір, адзін з найбольш настойлівых беларускіх каталікоу-масквічоу,выказау надзею, што, нягледзячы на недахоп малітоунікау і багаслужбовай літаратуры па-беларуску, Імша будзе праходзіць рэгулярна. Ёсць надзея, што усе беларусы,якія дагэтуль маліліся у часе,калі вядзецца Боская Літургія па-руску ці па-польску, пачнуць прыходзіць на сваю і далучацца да жыцця беларускай грамады вернікау.
Прыгадаем, што у Маскве у самой катэдры і у іншым касцёле, а таксама у капліцах пры шэрагу замежных пасольствау каталіцкія багаслужбы вядуцца, акрамя рускай, польскай і цяпер беларускай, яшчэ й на лацінскай, ангельскай,французскай, нямецкай, гішпанскай, партугальскай, італьянскай, карэйскай, армянскай, в’етнамскай і філіпінскай мовах.








All the contents on this site are copyrighted ©.