2006-01-24 14:33:06

Сустрэча арганізацыі "Кор Унум" у Ватыкане


Сустрэча зарганизаванае кангрэгацыяй “Адзiнае сэрца” (Cor Unum) у Ватыкане.
У панядзелак i аўторак, 23 – 24 студзеня, у Апостальскай сталiцы праходзiлi паседжаннi Мiжнароднага сымпозiума, прысьвечанага тэме хрысцiянскай любовi. Спатканне было зарганiзаванае Папскай радай “Cor Unum” i прайшло пад дэвiзам “…але любоў з iх большая”. Спатканне было прымеркавана да абнародвання першай энцыклiкi Свяцейшага Айца Бенедыкта 16 “Deus Caritas est” (Бог ёсць Любоў). Удзельнiкi сымпозiума мелi за мэту прыцягнуць увагу да хрысцiянскага абавязка дапамагаць блiзкiм. Выступы прамоўцаў былi прысьвечаны двум значным сектарам гуманiтарнай дапамогi: цывiльнага свету i Царквы.
У панядзелак, 23 студзеня, Свяцейшы Айцец звярнуўся да ўдзельнiкаў сымпозiума з прамовай. У аўторак, 24 студзеня, з прамовай выступiла аўтар бiяграфii св.Францiшка Ассызскага, iтальянскi кiнарэжысёр Лiлiяна Каванi, якая падзялiлася сваiмi думкамi на конт таго, як у сучасным свеце магчыма даносiць да людзей заклiк да любовi ў галiне кiнематаграфii. Арцыбiскуп з Чыкага, кардынал Фрэнсiс Джордж таксама гаварыў аб хрысцiянскай любовi. Па заканчэннi сымпозiума ягоныя ўдзельнiкi прынялi ўдзел у Святой iмшы, якую ўзначалiў кардынал Рэжэ Этчегерай Старшыня Папскай рады да спраў справядлiвасцi i мiру.
Вось што паведамiў карэспандэнту нашага Радыё з нагоды сiмпозiума арцыбiскуп Поль Кардэс: “Дэвiз мерапрыемства – гэта словы з Першага Паслання св. Апостала Паўла да карынцянаў, дзе ён гаворыць аб трох багаслоўскiх дабротах: веры, надзеi i любовi i падкрэслiвае, што “любоў з iх большая”. Гэты дэвiз быў абраны, калi стаў вядомым змест першай энцыклiкi Папы Бенедыкта 16.
Галоўнай мэтай спаткання было прыцягнуць увагу да папскай энцыклiцы аб любовi. Мы, - зазначыў арцыбiскуп, - запрасiлi на сустрэчу каля двух сотняў асобаў з розных краiнаў свету, сярод якiх бiскупы, што з’яўляюцца адказнымi за дабрахвотную карытатыўную дзейнасць бiскупскiх канфярэнцый сваiх краiнаў, а таксама дабрахвоты, якiя працуюць у гэтай галiне.
Мы, - падкрэслiў монсiньор Кардэс, - працаўнiкi на нiве хрысцiянскай любовi, вельмi задаволеныя энцыклiкай Папы, бо вядома, што яшчэ Ян Павел II марыў аб падобнай энцыклiцы i Бенедыкт 16 ажыццявiў ягонае жаданне. Свет чакае праяў любовi, i найважнейшая задача Царквы – гэта засьведчыць тую любоў, якая паходзiць ад Езуса да кожнага; i асягае, у першую чаргу, безумоўна, членаў Царквы, але асягае i ўсiх тых, што знаходзяцца па-за Царквой. I ў гэтым сэнсе энцыклiка адпавядая жаданню многiх людзей, лiчыць арцыбiскуп Поль Кардэс.







All the contents on this site are copyrighted ©.