19-га студзеня хрысьціяне ўсходняе традыцыі, ў нас на Беларусі галоўным чынам праваслаўныя,
ўшаноўваюць сьвята Богаяўленьня , Вадохрышча. З гэтае нагоды Ватыканскае Радыё будзе
перадваць з Капліцы Дабарвешчаньня спэцыяльныя Літургіі усходняга абраду. І так
а гадзіне 9.15 беларускага часу будзе перадавацца ўсходняя Літургія ў візантыйска-украінскім
абрадзе. Можна будзе яе слухаць на кароткіх хвалях31-го і 25-ці мэтраў як таксама
на сярэдняй хвалі 1611 кілагэрцаў. За тое а гадзіне 11-30 менскага часу будзе высылацца
усходняя Літургія ў візантыйска-славянскім абрадзе з казаньне па-расейскую. Слухайце
яе на кароткіх хвалях 25-ці, 19-ці ды 17-ці мэтраў. Як таксама на ультракароткай
хвалі 93-х і трыдзесятых кілагерцаў. Паўтараем: у чацьвер 19-га студзеня будуць
перадавацца па Ватыканскім Рады дзьве усходнія Літургіі. Жадаем добрага
прыйму.