2018-05-10 11:24:00

Францішак узгадаў “антымафіёзную” прамову Яна Паўла ІІ


Да барацьбы з мафіяй, практыкуючы Евангелле і ведучы выхаваўчую працу сярод моладзі, заклікаў Святы Айцец Касцёл на Сіцыліі ў 25-ю гадавіну знакамітай пропаведзі св. Яна Паўла, які рашуча асудзіў мафіёзную дзейнасць.

“У 25-ю гадавіну візіту св. Яна Паўла II у Агрыджэнта, калі ў канцы св. Імшы ў Вале-дэі-Тэмплі ён прамовіў прароцкую тыраду супраць мафіі і заклікаў мафіёзі да навяртання, Святы Айцец Францішак накіроўвае сваё братэрскае прывітанне пастырам і вернікам мясцовага Касцёла і ўсёй Сіцыліі, сабранай на малітве і рэфлексіі, і заклікае іх рухацца па шляху, пракладзенаму благаслаўлёным Піно Пулізі і такіх, як ён, якія сведчылі, што змова зла перамагаецца штодзённай пяшчотай і мужным практыкаваннем Евангелля, асабліва ў выхаваўчай працы сярод дзяцей і моладзі”, - гаворыцца ў тэлеграме, дасланай ад імя Пантыфіка Дзяржсакратаром Яго Святасці, кардыналам Пьетра Паралінам.

Ян Павел II наведаў Сіцылію ў год пасля забойства мясцовага пракурора Джавані Фальконэ. 9 мая 1993 г., падчас Эўхарыстыі ў Агрыджэнта, у вельмі моцных выразах ён асудзіў забойства людзей, нагадваючы, што сам Бог кажа: не забівай. Ён дадаў: “Ні адзін чалавек, ніводнае чалавечае аб'яднанне, ніякая мафія не можа ні змяніць, ні таптаць гэты самы святы закон Бога”. Затым ён рэзка крыкнуў: “У імя Хрыста, укрыжаванага і ўваскрослага, Хрыста, Які ёсць дарога, праўда і жыццё, я звяртаюся да адказных: навярніцеся, у адпаведны дзень прыйдзе Божы суд”.








All the contents on this site are copyrighted ©.