2018-04-18 16:17:00

Ватыканская дэлегацыя з візітам у Саудаўскай Аравіі


Сапраўднай пагрозай для цывілізацый з’яўляецца неадукаванасць і радыкалізм, падкрэсліў кардынал Жан-Луі Таран, падчас візіту ў Саудаўскую Аравію. Старшыня Папскай рады па міжрэлігійных дыялогу ўзначальвае афіцыйную дэлегацыю Апостальскай Сталіцы, якая 13-20 красавіка 2018 г. знаходзіцца ў гэтай блізкаўсходняй краіне. 

Аб важнасці ўмацавання сяброўства і ўзаемнага знаёмства паміж хрысціянамі і вызнаўцамі іслама ішла гаворка падчас яго сустрэчы з Генеральным сакратаром Сусветнай мусульманскай лігі, шэйхам Мухамадам Абдулам Карымам Аль-Ісой.  

Падчас яе кардынал Таран закрануў некалькі тэм: святых для хрысціян месцаў на Блізкім Усходзе, фундаменталізма, які прыводзіць да скажэння сапраўднага сэнсу рэлігій, а таксама рэлігійнай свабоды, згодна з якой вызнаўцы ўсіх рэлігіі заслугоўваюць аднолькавага стаўлення да сябе і прызнання сваіх грамадзянскіх правоў.

Ватыканскі іерарх падкрэсліў, што духоўныя лідэры пакліканы клапаціцца аб тым, каб рэлігіі не выкарыстоўваліся ў ідэалагічных мэтах. Важным таксама з’яўляецца выкрыванне і асуджэнне выкарыстання рэлігіі ў якасці апраўднання гвалтоўных дзеянняў ці нават тэрарызма, сказаў ён.

Акрамя сустрэч з прадстаўнікамі іслама, у рамках свайго візіту ў Саудаўскую Аравію кардынал Таран узналіў нядзельную Эўхарыстыю, у якой прынялі ўдзел хрысціяне – галоўным чынам мігранты, – якія працуюць у гэтай краіне. Між іншым, ён запэўніў у гатоўнасці Апостальскай Сталіцы спрыяць “інтэлектуальнай і прафесійнай фармацыі” гэтых людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.