2018-04-13 12:47:00

Кардынал Паралін на экалагічным форуме ў Акіяніі


Неабходна радыкальнае навяртанне ў адносінах да дару стварэння, як з боку палітыкаў, так і звычайных людзей, адзначыў кардынал Пьетра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, падчас адкрыцця пленарнай асамблеі Федэрацыі Біскупскіх Канферэнцый Акіяніі, якая 12 красавіка 2018 г. пачалася ў горадзе Порт-Морсбі, у Папуа-Новай Гвінеі.

Форум праходзіць 11-18 красавіка 2018 г. на тэму: “Клопат аб нашым супольным доме Акіяніі: мора магчымасцяў”. Яго ўдзельнікі абмяркоўваюць наступствы кліматычных змен для гэтага рэгіёну, прычым, гаворка вядзецца не толькі пра важнасць абароны навакольнага асяроддзя, але і пра правы чалавека, таму што кліматычныя змены і экалагічныя праблемы правакуюць беднасць, сацыяльную несправядлівасць, перамяшчэнне народаў, грамадскія беспарадкі.

У асамблеі прымаюць удзел каля 75 прадстаўнікоў епіскапатаў Акіяніі, з Аўстраліі, Новай Зеландыі, астравоў Ціхага Акіяну, Папуа-Новай Гвінеі і Саламонавых Астравоў. 

Кардынал Паралін прыбыў у Порт-Морсбі раніцай 11 красавіка. У аэрапорце яго сустракалі іерархі і прадстаўнікі мясцовага Касцёла. Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі запэўніў удзельнікаў форума ў малітоўнай падтрымцы Папы, а ў сваім выступленні шырока спасылаўся на “экагалічную” энцыкліку Францішка “Laudato si’”, паведаміла ватыканскай газета “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.