2018-04-10 14:25:00

Святы Пасад у ААН пра дакумент па бежанцам і мігрантам


Апостальская Сталіца актыўна ўключылася ў распрацоўку міжнародных пагадненняў па бежанцам і мігрантам. Яе голас з’яўляецца значным і прыкметным. Важна, што ватыканскі бок выразна заявіў, што глабальныя пагадненні па бежанцам і мігрантам не могуць парушаць суверэнітэту дзяржаў, але з іншага боку, трэба ўлічваць, што права на суверэнітэт не можа ставіць пад сумнеў асноўных правоў чалавека, заявіў арцыбіскуп Бернардзіта Ауса. 

Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый адрэагаваў такім чынам на дакументы, што змяшчаюць звод асноўных законаў аб бежанцах і мігрантаў, па якіх у дадзены час вядзецца праца. Ён звярнуў увагу на адрозненні паміж гэтымі двума дакументамі. 

Той, які датычыць бежанцаў не з’яўляецца прадметам перамоў; па ім праходзяць выключна кансультацыі. У той час як дакумент, які тычыцца мігрантаў праходзіць доўгі працэс абмеркавання, сустрэч, супрацоўніцтва паміж рознымі ўрадамі і арганізацыямі. Гэта звязана з тым, што, у адрозненне ад бежанцаў, мігранты не маюць пэўнага прававога статусу. Таму неабходна распрацаваць адпаведныя палажэнні, якія дапамогуць ім палепшыць жыццёвую сітуацыю.

Ватыканскі іерарх з задавальненнем падкрэсліў, што ў базавую версію падрыхтаванага дакументу было ўключана шмат палажэнняў, якія спасылаюцца на распрацаваныя Святым Пасадам 20 пунктаў адносна працэдур у дачыненні да мігрантаў і бежанцаў. У той жа час, дыпламат выказаў здзіўленне, што у ім апынуліся таксама палажэнні, якія ставяць пад сумнеў некаторыя з прынцыпаў, прызнаных усімі.








All the contents on this site are copyrighted ©.