2018-04-02 10:25:00

Кардыналу Ван Нону – 80. 115 кардыналаў-выбаршчыкаў


Ва ўрачыстасць Уваскрасення Пана, 1 красавіка 2018 г., споўнілася 80 гадоў арцыбіскупу Ханоя, кардыналу П’еру Нгуену Ван Нону. У сувязі з гэтым колькасць кардыналаў, якія маюць права голасу на магчымым канклаве, зменшылася да 115.

П’ер Нгуен Ван Нон нарадзіўся ў 1938 г. на поўдні В’етнама ў каталіцкай сям’і. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1967 г. На працягу многіх гадоў выкладаў у семінарыі і займаўся душпастырскай дзейнасцю ў сваёй роднай дыяцэзіі Далат. У 1991 г. стаў яе біскупам-каад’ютарам, а яшчэ праз некалькі гадоў – ардынарыем. На працягу двух тэрмінаў, у 2007-2013 гг., з’яўляўся старшынёй Канферэнцыі Біскупаў В’етнама. З 2010 г. – арцыбіскуп Ханоя. У 2015 г. папа Францішак надаў іерарху кардынальскую годнасць.

Сёлета 80 гадоў споўніцца яшчэ аднаму члену Калегіі кардыналаў: італьянцу Анджэла Амата, шматгадоваму прэфекту Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, які адзначыць свой юбілей 6 чэрвеня. Такім чынам колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў зменшыцца да 114.








All the contents on this site are copyrighted ©.