2018-03-28 11:20:00

Выдадзена “кулінарная кніга Францішка”


Сорак рэцэптаў утрымлівае “кулінарная кніга Папы”, выдадзеная ў Францыі. Яе назва: “За сталом Францішка. Яго апавяданні і рэцэпты, якія дораць смак жыццю”. Аўтарам выступіў Раберта Альбаргеці.

Адпраўным пунктам сталі словы “Смачна есці!”, якія Францішак кажа вернікам кожны раз пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”. Гэта запрашэнне да добрага харчавання, клопату пра сябе і здароўе свайго цела, але і заклік да абмену, гутаркі, супольнасці, сустрэчы з іншымі людзьмі за сталом, да якога запрошаны кожны. Гэта Пантыфік сам рэгулярна рэалізуе, асабліва падчас сваіх абедаў са зняволенымі і беднымі.

Выкарыстоўваючы гэтыя прыклады, Раберта Альбаргеці стварае арыгінальны партрэт Папы. У кнізе, прадмову да якой напісаў пляменнік Францішка, Ігнасіа, паказаны этапы жыцця Хорхэ Марыа Берголіа з дзяцінства да сённяшняга дня з пункту гледжання яго адносін да фізічнай і духоўнай ежы. Яго неўспрыняцце марнатраўства, няроўнасці ў доступе да ежы і сацыяльнай няроўнасці, ліхаманкавага, пустога і небяспечнага спажывальніцтва, і ў той жа час вядзенне “кухні рэштак”, паважлівай да прыроды і прадуктаў, плёну чалавечай працы і Божага дару.

Багата ілюстраваная і пераплеценая анекдотамі – напрыклад, пра катлеты, якімі яго маці дзялілася з беднымі, – кніга змяшчае 40 простых рэцэптаў, натхнёных сустрэчамі, падарожжамі, досведам і ўспамінамі пра дзяцінства Францішка. Тут і смажанае курчаня бабуля, і адбіўныя з гарохам і вяршкамі, і ялавічына па-міланскі, і рызота з шафранам, і традыцыйнае аргентынскае асадо.








All the contents on this site are copyrighted ©.