2018-03-27 12:25:00

Спачуванні Пантыфіка пасля тэрарыстычных нападаў у Францыі


У спачувальнай тэлеграме, дасланай на імя Біскупа Каркасона і Нарбоны Алена Планэ Папа запэўніў у малітве за ахвяр тэрарыстычных нападаў, якія мелі месца ў Каркасоне і Трэб. У той жа час, ён чарговы раз асудзіў “акты сляпога насілля, якія спараджаюць так шмат пакут”. Францішак адзначыў гераізм французскага жандарма Арно Бэльтрама, які “аддаў сваё жыццё, каб абараніць іншых”. 

У выніку нападаў, праведзеныя ісламістамі 23 сакавіка 2018 г. загінулі пяць чалавек, у тым ліку тэрарыст. У супермаркеце ў Трэб злачынца захапіў закладнікаў. 45-гадовы Арно Бэльтрам прапанаваў яму сябе ў абмен на адну з закладніц, на што тэрарыст пагадзіліўся. Пасля штурму стала вядома, што падпалкоўнік – у цяжкім стане, што ў яго некалькі кулявых раненняў і што яго на верталёце даставілі ў бальніцу. Праз дзень ён памёр ад атрыманых ран.

Падчас св. Імшы ў Пальмовую нядзелю ў інтэнцыі загінулых біскуп Планэ параўнаў французскага жандарма з св. Максіміліянам Кольбэ, які пайшоў на смерць, каб выратаваць бацьку сям’і.

Бэльтрам быў католікам. Ён вырас у непрактыкуючай сям’і, але дзесяць гадоў таму перажыў навяртанне, прыняў Першую св. Камунію і быў парафіянінам абацтва ў Лаграс.








All the contents on this site are copyrighted ©.