2018-03-27 15:30:00

Епіскапат Ірландыі ўдзячны Францішку за візіт


Візіт Святога Айца будзе магчымасцю для духоўнага абнаўлення і ўмацавання сямейных сувязяў, гаворыцца ў паведамленні ірландскага епіскапату, апублікаваным пасля афіцыйнага анонсу ўдзелу Францішка ў Сусветнай сустрэчы сем’яў.

Папа прыбудзе ў Дублін у суботу 25 жніўня 2018 г., дзе прыме ўдзел у фестывалі, падчас якога сем’і з пяці кантынентаў падзеляцца досведам веры ў штодзённым жыцці. Праз дзень ён узначаліць св. Імшу па заканчэнне мерапрыемства.

“Ад імя вернікаў Ірландыі мы з радасцю ўспрынялі інфармацыю пра намер прыбыцця Папы ў Дублін. Мы ганарымся тым, што ён пажадаў удзельнічаць з намі ў гэтым свяце ўсяго Касцёла і дапамагчы сем’ям у адказе на тыя выклікі, якія стаяць перад імі”, - гаворыцца ў паведамленні.

Падрабязная праграма візіту Францішка ў Дублін будзе абвешчана пазней.








All the contents on this site are copyrighted ©.