2018-03-22 12:54:00

Святы Пасад: мільён долараў на храмы Святой Зямлі


Святы Пасад вылучыў 500 тыс. амерыканскіх долараў на рэканструкцыю атачэння капліцы Гробу Пана ў Іерусаліме і яшчэ 500 тыс. на завяршэнне рэстаўрацыі базылікі Нараджэння ў Бэтлееме. Аб гэтым паведамілі ў францішканскай Кустодыі Святой Зямлі.

У Бэтлееме большая частка работ ужо зроблена, і ёсць надзея, што хутка яны будуць завершаны. У сваю чаргу, грошы на рэканструкцыю атачэння нядаўна адрэстаўраванай капліцы Гробу Пана выплацяць як толькі супольнасці, чыёй апецы давераны храм – праваслаўная, армянская і каталіцкая, – створаць сумесны камітэт для кіравання работамі.

Распарадчыкам абодвух трансфераў, перададзеных праз Дзяржсакратарыят Яго Святасці Папы і Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў, будзе Кустодыя Святой Зямлі.








All the contents on this site are copyrighted ©.