Розум чалавека павінен служыць праўдзе і клопату аб найбольш патрабуючых, адзначыў Папа ў звароце да ўдзельнікаў першага ватыканскага хакатона – форума спецыялістаў у галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння, – які скіраваў 11 сакавіка 2018 г., пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра.
“Асаблівае прывітанне хачу скіраваць студэнтам універсітэтаў з розных частак свету, якія сабраліся на першым ватыканскім хакатоне, арганізаваным Сакратарыятам па камунікацыі: дарагая моладзь, гэта цудоўна ставіць розум, якім нас адарае Бог, на службу праўдзе і самым патрабуючым”, - сказаў Святы Айцец.
Форум ІТ-спецыялістаў сабраў у Ватыкане 120 студэнтаў і 35 выкладчыкаў з 50 універсітэтаў свету. Ён праходзіў 8-11 сакавіка і быў прысвечаны пошуку магчымасцяў для ўключэння сучасных тэхналогій у вырашэнне актуальных глабальных праблем, якія з’яўляюцца прыярытэтнымі для Папы.
Маладыя праграмісты займаліся распрацоўкай прыладаў для спрыяння сацыяльнай інтэграцыі і салідарнасці паміж людзьмі, дапамогі мігрантам і бежанцам, умацавання міжрэлігійнага дыялога. Партнёрамі падзеі выступілі Гарвардскі ўніверсітэт і Масачусэцкі тэхналагічны інстытут, а таксама некалькі буйных тэхналагічных кампаній, сярод якіх “Google” і “Microsoft”.
All the contents on this site are copyrighted ©. |