2018-03-09 14:34:00

Святы Айцец наведае краіны Балтыі


Прымаючы запрашэнне адпаведных дзяржаўных уладаў і мясцовых біскупаў, 22-25 верасня 2018 г. папа Францішак здзейсніць Апостальскае падарожжа ў краіны Балтыі. У Літве Пантыфік наведае Вільнюс і Каўнас, у Латвіі – Рыгу і Аглону, у Эстоніі – Талін. Пакуль невядомы дэталі падарожжа, праграма якога будзе апублікавана пазней, паведаміў 9 сакавіка 2018 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк.

Візіт у балтыйскія краіны стане для Францішка ўжо 23-м падарожжам за межы Італіі. Апошнім Пантыфікам, які наведваў Літву, Латвію і Эстонію, быў св. Ян Павел ІІ. Яго падарожжа праходзіла 4-10 верасня 1993 г. 








All the contents on this site are copyrighted ©.