2018-03-03 10:39:00

Працягваюцца папскія “Пятніцы міласэрнасці”


Францішак працягвае рэалізаваць сваю ініцыятыву “Пятніцы міласэрнасці”. 2 сакавіка 2018 г. ён адправіўся у рымскі раёне Эур, каб наведаць дом для жанчын-зняволеных з непаўналетнімі дзецьмі. Тут утрымліваюцца пяць маладых маці, ва ўзросце ад 25 да 30 гадоў, якія здзейнілі дробныя правапарушэнні. Пантыфіка сустракалі таксама супрацоўнікі, педагогі і валанцёры, якія працуюць у пенітэнцыярнай установе. 

Папа паразмаўляў з маці і падарыў дзецям вялікае велікоднае яйка, што было сустрэта радаснымі воклічамі. Пастаяльцы дому запрасілі яго на сумесны пасілак. Жанчыны распавялі Францішку пра выдатную магчымасць, выхоўваць сваіх дзяцей, нягледзячы на шматлікія цяжкасці. Знаходжанне ў спецыялізаваным доме дазваляе маці рэалізаваць тое, што спатрэбіцца для вяртання ў грамадства. Гэта першая такога роду структура ў Італіі.

Папская ініцыятыва “Пятніцы міласэрнасці” нарадзілася ў Святы Год Міласэрнасці, які праходзіў у Касцёле з 8 снежня 2015 г. па 20 лістапада 2016 г. У яе рамках Францішак кожны месяц, у адну з пятніц, сустракаецца з людзьмі, асабліва патрабуючымі спагады. Ён ужо наведваў дом для пажылых людзей, цэнтр рэабілітацыі для нарказалежных, цэнтр для мігрантаў, сустракаўся з бежанцамі і з асобамі, якія пакутуюць ад расстройстваў псіхікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.