2018-03-01 13:15:00

Святы Айцец прызначыў нунцыя ў Арменіі


1 сакавіка 2018 г. Францішак прыўначыў Апостальскага нунцыя ў Арменіі. Ім стаў 55-гадовы мансеньёр Жазэ Авеліна Бэтэнкур, які дагэтуль займаў пасаду кіраўніка службы пратакола Дзяржсакратарыяту. 26 лютага 2018 г. ватыканскі дыпламат атрымаў тытул нунцыя. Пантыфік узвёў яго таксама ў годнасць арцыбіскупа. 

Арцыбіскуп Бэтэнкур нарадзіўся ў 1962 г. на Азорскіх астравах, якія ўваходзяць у аўтаномны рэгіён Партугаліі. У маленстве разам з бацькамі эміграваў у Канаду. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1993 г. у Атаве. Вывучаў літаратуру, тэалогію і кананічнае права.

На дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы знаходзіцца з 1999 г. Працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Дзяржсакратарыяце Яго Святасці Папы. Кіраўніком службы пратакола быў з 2012 г.

Пасада папскага дыпламатычнага прадстаўніка ў Арменіі заставалася вакантнай з 25 красавіка 2017 г., пасля таго як яе пакінуў арцыбіскуп Марэк Сальчынскі, прызначаны Апостальскім нунцыем у Танзаніі. Да гэтага прадстаўнік Святога Айца ў Арменіі з’яўляўся таксама нунцыем у Грузіі і Азербайджане. Будынак Апостальскай нунцыятуры размешчаны ў Тбілісі.








All the contents on this site are copyrighted ©.